25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адказаў ПАРЕ: Смяротны прысуд забойцу не адмянілі

26

Прысуды грамадзянам, датычных да забойства інкасатараў у Салігорскім раёне, уступілі ў сілу.

Як перадае «Радыё Свабода», судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Валера Калінковіча пацвердзіла прысуды, якія раней былі вынесеныя Менскім абласным судом Андрэю Жуку, Івану Сарокіну і Уладзіміру Марозу.

Яны прызнаныя вінаватымі: першыя два ў забойствах, а Уладзімір Мароз ва ўдзеле ў рабаўніцтве і разбоі. Такім чынам смяротны прысуд Андрэю Жуку пацверджаны. У яго застаецца права на падачу памілавання на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што смяротны прысуд быў вынесены Менскім абласным судом 17 ліпеня. 25-гадовы жыхар Салігорска Андрэй Жук быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання за забойства ў лютым гэтага года двух супрацоўнікаў СВК «Бальшавік-Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты супрацоўнікам сельгаспрадпрыемства.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, 23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, дзе гаворыцца, што беларускі «парламент» атрымае статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ толькі пасля адмены смяротнага пакарання. Адразу пасля гэтага цягам некалькіх месяцаў у Беларусі былі вынесены два смяротныя прысуды.

У адказ беларускія «дэпутаты» заявілі, што ў Беларусі практычна ўжо год не праводзіцца смяротнае пакаранне. Многія чыноўнікі выказалі меркаванне, што для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі прыйдзецца правесці рэферэндум.

У сваю чаргу прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, такіх як «Міжнародная амністыя», неаднаразова заяўлялі, што для адмены смяротнага пакрання рэферэндум не патрэбны.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках