25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баршчэўскі: «Беларускі незалежніцкі блок» – гэта маніфест калабаранцтва і супрацоўніцтва з рэжымам

24

Былы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі называе стварэнне «Беларускага незалежніцкага блока» -- «капітулянцкім праектам і здрадай».

«Той праект дакументаў, які мне патрапіў у рукі, сведчыць, што гэта «трэцясектарны» праект, гэта не палітычны праект. У палітычным сэнсе гэта капітулянцкі праект, там няма ні словы пра барацьбу з рэжымам, ні словы пра тое, што гэты рэжым трэба змяняць.

Там ёсць тактыка малых справаў, якія я двума рукамі падтрымліваю, але гэта не мае нічога агульнага з палітыкай. У дакуменце кажацца, што трэба прыкласці вялікія высілкі для асуджэння фашызму і камунізму (што я падтрымліваю), але ні слова пра лукашызм. Гэта значыць гэты дакумент – гэта маніфест калабаранцтва, супрацоўніцтва з рэжымам у «малых справах», -- заявіў Лявон Баршчэўскі ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, што, на думку аналітыкаў, гэты блок ствараецца для падтрымкі ўдзелу кіраўніка руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча ў прэзідэнцкіх выбарах, а гэта, маўляў, і ёсць важная палітычная справа, адзін з лідэраў Партыі БНФ адзначыў:

«Калі вы ствараеце палітычны блок, вы павінны ставіць палітычныя мэты. Вы іх не паставілі. Таму блок ствараўся як «група па інтэрасах». Як можна адзначыць, у БНБ палітычных суб'ектаў у поўным сэнсе гэтага слова, акрамя Партыі БНФ, наогул няма. Усё гэта альбо недзяржаўныя арганізацыі, альбо ініцыятыўныя групы. Таму палітычнага блока няма».

Нагадаем, што 27 кастрычніка шэраг палітычных дзеячоў падпісалі дэкларацыю аб стварэнні «Беларускага незалежніцкага блока» (БНБ).

Дэкларацыю падпісалі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, лідэр моладзевага аб'яднання «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, а таксама кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэнні руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч, руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, арганізацыі «Правы альянс» Юры Карэтнікаў і моладзевага хрысціянскага сацыяльнага саюза «Маладыя дэмакраты» Аляксандр Шумкевіч.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках