25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску паміраюць ад свінога грыпу?

151
У Менску паміраюць ад свінога грыпу?

У сетцы з’явілася інфармацыя пра смерць некалькіх чалавек у 5-й клінічнай бальніцы, у Камітэце здароўя кажуць, што ўпэўненасці, што гэта свіны грып пакуль няма.

28 кастрычніка менская блогер sammy_belarus напісала, што ўсе дактары, мядсёстры ў пятай клінічнай бальніцы ходзяць у масках. «Толькі што паведамілі, што тут, у рэанімацыі памерлі ад A/H1N1 ці «свінога» грыпу два чалавекі: 30 і 37 гадоў. Яшчэ два змагаюцца за жыццё. Сімптомы: высокая тэмпература і ацёк лёгкага…», - напісала дзяўчына ў сваім блогу.

Сайт www.charter97.org датэлефанаваўся ў 5-ю клінічную бальніцу Менска, аднак там адмовіліся даваць інфармацыю, пастаянна перанакіроўваючы журналіста ад аднаго доктара да іншага. Урэшце намеснік галоўнага лекара па лячэбнай частцы паведаміла, што не можа нічога казаць і ўсю інфармацыю можна даведацца ў Камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкама.

Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Камітэта аховы здароўя Алена Рудкова ў адказ на просьбу сайта www.charter97.org пракаментаваць інфармацыю пра смерці ў 5-й клінічнай бальніцы, пачала крычаць: «Вы нам тэлефануеце ўжо дзесятыя! Не бударажце народ! У нас пакуль няма пацверджання, што гэта свіны грып!», - заявіла спецыяліст. На пытанне: «Ад чаго памерлі людзі?», лекарка адказала: «Ад пнеўманіі» і кінула слухаўку.

Нагадаем, што дагэтуль у Беларусі не было афіцыйна зафіксавана смярцей ад свінога грыпу. Калі такая інфармацыя з’яўлялася, улады яе аспрэчвалі.

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках