25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень продажу алкаголю ў Беларусі перавысіў крытычны парог СААЗ

24

Мінздраў Беларусі канстатуе перавышэнне па выніках дзевяці месяцаў гэтага года крытычнага парогу продажу алкагольнай прадукцыі ў рэспубліцы.

«Узровень продажу алкагольнай прадукцыі толькі за 9 месяцаў гэтага года склаў 8,96 літра ў пераліку на абсалютны алкаголь на душу насельніцтва ўсіх узростаў», - паведамілі «Інтэрфаксу» у міністэрстве аховы здароўя.

Паводле словаў прадстаўнікоў Мінздрава, «гэта перавысіла на 12% узровень спажывання алкагольнай прадукцыі ў 8 літраў у пераліку на абсалютны алкаголь на душу насельніцтва старэйшага за 15 гадоў, пазначаны Сусветнай арганізацыі аховы здароўя як крытычны парог для здароўя нацыі і яе дэмаграфічнага стану».

Спасылаючыся на пазіцыю СААЗ, у Мінздраве адзначылі, што «найбольш дзейснай мерай паніжэння ўзроўня спажывання алкаголю ў краінах, дзе яго спажыванне на душу насельніцтва перавышае парог у 8 л, з'яўляецца рэгулярнае падвышэнне акцызаў і коштаў на алкагольную прадукцыю. Гэта дазволіць не толькі знізіць спажыванне алкаголю, але і падвысіць паступленні ў бюджэт», - заявілі ў Мінздраве, спасылаючыся на прапановы СААЗ.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках