25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя эксперты: Супрацоўніцтва з дыктатурай для Нямеччыны больш важнае за правы чалавека

15

Еўрапейскія міністры вырашылі адмяніць эмбарга на пастаўкі ўзбраенняў ва Узбекістан.

На думку аналітыкаў, гэта паказвае, што нямецкае ваеннае супрацоўніцтва са сярэднеазіяцкай дыктатурай для іх больш важнае за правы чалавека.

У заяве, зробленай ў аўторак (27 кастрычніка), гаворыцца, што хоць Еўразвяз «сур'ёзна заклапочаны» парушэннямі правоў чалавека ва Узбекістане, ён адмяняе забарону на продаж узбраенняў, а праз год будзе ацэньваць, ці быў дасягнуты «прагрэс» у адносінах з Узбекістанам, піша выданне «EUobserver».

Эмбарга было ўведзена ў 2005 годзе пасля таго, як узбекскія салдаты расстралялі з кулямётаў сотні мірных грамадзян падчас так званай Андыжанскай разні. Ташкент тады адмовіўся правозіць расследаванне. Зараз рэжым працягвае кідаць палітычных праціўнікаў за краты, катаваць вязняў і прымушаць дзяцей збіраць бавоўну.

Нямеччына сцвярджае, што адмена эмбарга была не ейнай ініцыятывай, а рашэннем ЕЗ, і што адзінай краінай, якая выступала супраць, былі Нідэрланды. Аднак калі пытанне пра адмену санкцый толькі разглядалася, Берлін ад самага пачатку даў зразумець, што ён не падтрымае працяг эмбарга, для якога быў неабходны кансэнсус 27 краін-чальцоў Еўразвяза.

Міжнародная група па прадухіленні крызісаў (International Crisis Group) – некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Брусэлі – вінаваціць Нямеччыну ў тым, што яна імкнулася адмяніць накладзеныя на Узбекістан санкцыі яшчэ ў 2005 годзе, каб гарантаваць захаванне за сабой ваеннай базы ў Тэрмезе на поўдні краіны.

База ў Тэрмезе, праз якую ідзе забеспячэнне нямецкіх войскаў у афганскай правінцыі Кундуз, набыла сёлета адмысловае стратэгічнае значэнне пасля таго, як талібы пачалі нападаць на нямецкіх салдатаў у рэгіёне і перарэзалі альтэрнатыўны шлях забеспячэння праз Таджыкістан.

«Берлін усю дарогу служыў узбекскаму рэжыму піяр-агенцтвам, - заявіў EUobserver прэс-сакратар Міжнароднай групы па прадухіленні крызісаў Эндру Штройлайн (Andrew Stroehlein). – У іх на думцы адзін Тэрмез. Яны хочуць, выглядаць лідэрам сярэднеазіяцкай палітыкі Еўразвяза, а гэтая база важная для іх самаацэнкі і дапамагае ім пачувацца важным гульцом на сусветнай арэне».

У той жа дзень, калі з Узбекістана было знята зброевае эмбарга, Еўразвяз наклаў забарону на экспарт зброі ў афрыканскую Гвінейскую Рэспубліку, у якой у верасні ў выніку падобнай разні загінула 157 чалавек. Аднак рашэнне, прынятае адносна Узбекістана, можа адмоўна сказацца на эфектыўнасці гэтага крока, мяркуюць аналітыкі.

«ЕЗ ясна дае зразумець: «Калі мы накладваем санкцыі, не прымайце іх сур'езна – калі на вашым баку адна з буйных еўрапейскіх краін, то ад санкцый вы можаце пазбавіцца». Якая добрая навіна для дыктатараў!» - заявіў спадар Штройлайн.

Кіраўнік падкамітэта Еўрапейскага парламента па правах чалаека фінскі ліберальны палітык Хэйдзі Хаўтала (Heidi Hautala) дадала: «Сігнал, які даецца ўсім аўтарытарным рэжымам, відавочны – мы кажам пра правы чалавека, але насамрэч яны нас не хвалююць, калі на кану стаяць нашыя эканамічныя і стратэгічныя інтэрасы».

Сімвалічнае значэнне

Зброевае эмбарга ў адносінах Узбекістана было ў большай ступені сімвалічнай мерай.

Нават да таго, як яно было накладзена ў 2005 годзе, тая ж Нямеччына практычна не прадавала Узбекістану ваенную амуніцую, хаця ў дзевяностыя, пасля распаду Савецкага Саюза, некаторыя нямецкія фірмы пачалі экспартаваць у краіну запчасткі для ваенных грузавікоў і тэхналогіі «падвоенага прызначэння» - у прыватнасці прылады, якія дазваляюць перарываць мабільную сувязь.

«Не думаю, што варта чакаць патока здзелак. Хіба што, яшчэ можна сабе ўявіць пастаўкі нейкага тэлекамуніцыйнага абсталявання», - мяркуе Отфрыд Нассаўэр (Otfried Nassauer), эксперт Берлінскага інфармацыйнага цэнтра трансатлантычнай бяспекі (Berlin Information-center for Transatlantic Security) – няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца кантролем над узбраеннямі.

Спадар Нассаўэр адзначыў, што ў мінулую пятніцу новая нямецкая правячая кааліцыя паабяцала ў сваім маніфесце прывесці нямецкую палітыку ў сферы гандлю ўзбраеннямі ў адпаведнасць з нормамі Еўразвяза.

Зараз нямецкія стандарты больш жорсткія за агульнаеўрапейскія, паводле якіх дазвол на экспарт не выдаецца толькі пры наяўнасці сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека. «Новая кааліцыя гатовая ахвяраваць нашымі стандартамі, знізіўшы іх да еўрапейскага ўзроўня, дзеля стварэння адзінага гульнявога поля», - лічыць спадар Нассаўэр.

Як нядаўна стала вядома, у 2007 годзе Нямеччына прадала ваенную прадукцыю агульным коштам у 270 000 эўра Туркменістану – яшчэ адной сярэднеазіяцкай краіне з абуральнай рэпутацыяй у вобласці правоў чалавека, - парушыўшы тым самым уласныя дэкларуемыя стандарты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках