25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія блогеры: Міністэрства аховы здароўя хавае смяротныя зыходы ад свінога грыпу

122

У байнэце з'яўляюцца ўсе новыя паведамленні аб смяротных зыходах у менскіх шпіталях ад віруса A/H1N1.

Блогер czy сцвярджае, што смяротныя зыходы ад свінога грыпу ўжо зафіксаваныя ў шмат якіх шпіталях беларускай сталіцы. Аўтар паведамлення прыводзіць спіс памерлых.

«1 чалавек - у 2-м шпіталі г. Менска - дыягназ пацверджаны. У дзіцячым інфекцыйным - хлопец 17 гадоў - дыягназ пацверджаны. Там жа памёр яшчэ адзін чалавек - чакаюць пасева. У 10-м памерла цяжарная жанчына, у 5-м - мужчыны 30 і 37 гадоў - таксама пакуль што чакаюць пасева для пацверджання/абвяржэння дыягназу. Істотны агульны сімптом - вірусная пнеўманія як ускладненне грыпу. У 5-м шпіталі 7 чалавек ляжаць на апаратах. У 6-м - 4», -- адзначае блогер.

Па словах інтэрнэт-карыстальніка, на гэты момант «Міністрэства аховы здароўя Беларусі занятае... пошукам рэаніматолага з 5-га шпіталя Менска, які дапусціў «уцечку» інфармацыі пра двух памерлых пацыентаў».

Як ужо паведамляў сайт www.charter97.org, 28 кастрычніка ў сетцы з'явілася інфармацыя пра смерць некалькіх чалавек у 5-м шпіталі. Блогер sammy_belarus паведамляў, што ў рэанімацыі ад віруса A/H1N1 памёлі два чалавекі: 30 і 37 гадоў.

У 5-м клінічным шпіталі нашаму сайту адмовіліся пракаментаваць гэтую інфармацыю. А ў Камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкама заявілі, што яшчэ не атрымалі пацверджання, што людзі памерлі менавіта ад свінога грыпу.

Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Камітэта аховы здароўя Алена Рудкова ў адказ на просьбу сайта www.charter97.org пракаментаваць інфармацыю пра смерці ў 5-м шпіталі, сарвалася на крык: «Вы нам тэлефануеце ўжо дзесятыя! Не бударажце народ! У нас пакуль няма пацверджання, што гэта свіны грып!», - заявіла спецыяліст. На пытанне: «Чаму памерлі людзі?», урач адказала: «Ад пнеўманіі» і кінула слухалку.

Нагадаем, што дагэтуль у Беларусі не было афіцыйна зафіксавана смерцяў ад свінога грыпу. Калі такая інфармацыя з'яўлялася, улады яе абвяргалі.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках