25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўных шклозавода «Нёман» прымусяць працаваць больш за меншыя грошы (Фота дакумента)

18

Кіраўніцтва буйнога шклозавода «Нёман» разам з афіцыйным прафсаюзам вырашылі змяніць умовы працы для працоўных.

Ад 1 снежня 2009 года для працоўных шклозавода «Неман» (г.Бярозаўка) павялічваецца норма выпрацоўкі больш чым у два разы - ад 20% да 50%. Аднак, як паведамляе «Еўрарадыё», павелічэння заробку разам з выпрацоўкай не будзе.

Больш за тое, працоўныя «Нёмана» будуць атрымліваць менш, бо раней за перавыкананы план яны мелі дадатковыя грошы, гэтак званую «прагрэсіўку».

Адзначым, што з пачаткам крызісу буйны шклозавод «Нёман» пачаў цярпець страты. Незапатрабаванасць прадукцыі бярозаўскіх шклотавараў з’яўляецца галонай прычынай адсутнасці сродкаў, недахоп якіх кампенсуецца банкаўскімі крэдытамі. Аднак, у сувязі з неплацёжаздольнасцю прадпрыемства, банкі адмаўляюцца выдаваць крэдыты нават пад заклад маёмасці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках