25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дагэтуль няма вакцыны ад свінога грыпу

37

Выконваючы абавязкі дырэктара РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі паскардзіўся, што Расея не паставіла ў Беларусь абяцаную вакцыну ад вірусу A/H1N1.

Як паведаміў в.а. дырэктара РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аляксандр Пяткевіч у Беларсі па-ранейшаму няма вакцыны ад свінога грыпу.

«Вакцынай супраць свінога грыпу Беларусь абяцала забяспечыць Расея, але пакуль там вакцыну не вырабілі», -- перадае словы Аляксандра Пяткевіча «Інтэрфакс».

Зараз для выяўлення свінога грыпу беларускія медыкі выкарыстоўваюць расейскія і айчынныя тэст-сістэмы, а таксама тэст-сістэмы, якія вылучыла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

У сваю чаргу галоўны пазаштатны інфекцыяніст міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў паведаміў, што паводле клінічных прыкмет свіны грып «асаблівых адрозненняў ад звычайнага не мае». «Характэрная клінічная карціна – стойкая высокая тэмпература і нарстаючыя задышка», - патлумачыў ён.

Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што ёсць групы людзей, якія маюць высокую ступень рызыкі захварэць на свіны грып – гэта асобы, у якіх паслаблены імунітэт, людзі, якія пакутваюць ад бранхіяльнай астмы, дзеці ва ўзросце да паўтара года, цяжарныя жанчыны.

Як раней паведамляў сайт www.charter97.org, 30 кастрычніка чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя заявілі, што ў Беларусі афіцыйна зарэгістравана 38 выпадкаў захворвання на свіны грып. Пры гэтым Мінздраў сцвярджае, што ніводнага лятальнага выпадку ад вірусу A/H1N1 у Беларусі не зафіксавана.

У сваю чаргу беларускія блогеры паведамляюць пра смяротныя выпадкі ў менскіх бальніцах ад свінога грыпу.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках