25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастар царквы «Новае жыццё» патрабуе выбачэнняў ад суда

2

Вячаслаў Ганчарэнка настойвае на тым, каб кіраўніцтва Маскоўскага суда сталіцы прынесла афіцыйныя выбачэнні за ганебныя паводзіны іх супрацоўніка.

28 верасня старэйшы судовы выканаўца суда Маскоўскага раёна Павал Хадневіч уварваўся ў будынак царквы «Новае Жыццё», паводзіў сябе груба, некультурна і пагражаў прысутным супрацоўнікам і людзям, якія прыйшлі на малітву. Менавіта такім чынам судовы выканаўца спрабаваў перадаць пастару «Новага Жыцця» Вячаславу Ганчарэнку позву ў суд, паведамляе «Белорусский партизан».

У скарзе пастар адзначыў: «Я настойваю, каб кіраўніцтвам суда Маскоўскага раёна былі прынесеныя афіцыйныя выбачэнні царкве «Новае Жыццё» і асабіста вернікам абшчыны Аляксандру Фёдаравічу Кірсанаву, Інне Леанідавне Давыдовіч, Валянціне Аляксандраўне Кудловіч за ганебныя паводзіны вашага супрацоўніка Паўла Хадневіча пры выкананні ім службовых абавязкаў. Людзі – гэта бескаштоўны дар кожнай краіны, і яны вартыя паважнага і карэктнага стаўлення да іх!»

Нагадаем, што грамадзянская справа паміж царквой і Менгарвыканкамам па пытанні зносу будынка па Кавалёва, 72 вялася з кастрычніка 2005 года. У кастрычніку 2006 года вернікі правялі 23-дзённую галадоўку, падчас якой Ганчарэнку запрасілі ў Адміністрацыю прэзідэнта і прапанавалі вырашыць сітуацыю ў судзе. У студзені 2009 года Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама аб канфіскацыі зямельнага ўчастку супольнасці з наступным выкупленнем будынка царквы за 37,5 млн. рублёў.

16 сакавіка ўлады прапанавалі вернікам абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў раёне МКАД - вуліцы Шаранговіча новага будынка царквы на ўчастку плошчай каля 0,4 га, які ў чатыры разы меншы за раней вылучаны. Аднак на агульным сходзе 5 траўня вернікі аднагалосна прагаласавалі супраць гэтай прапановы. Яны лічаць, што вырашэнне пытання аб вылучэнні супольнасці новага ўчастку зойме да двух гадоў і запатрабуе ад царквы не менш за 100 тыс. даляраў ЗША, а ўзвядзенне новага храма - не менш за 3 млн. даляраў.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам супольнасці акт прыёмкі-перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласуткавае малітоўнае дзяжурства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках