25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат ПАСЕ патрабуе расследаваць факт фальсіфікацыі выбараў у Беларусі

20

У Радзе Еўропы разглядаецца афіцыйны запыт адносна падтасоўкі вынікаў выбараў у Беларусі.

Дэпутат Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ад Еўрапейскай Народнай Партыі/Хрысціянскія дэмакраты (Нідэрланды) Пітэр Омтцытг накіраваў пісьмовы запыт у Камітэт міністраў Рады Еўропы адносна выказванняў Аляксандра Лукашэнкі, якія пацвярджаюць, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе былі падтасаваныя.

«Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка публічна заявіў, што ён загадваў падрабіць выніковыя рэзультаты прэзідэнцкіх выбараў у яго краіне ў 2006 годзе. Ён зрабіў гэта «па псіхалагічных прычынах» (крыніца: інтэрв’ю прэзідэнта Лукашэнкі газеце «Известия» ад 27 жніўня 2009 года).

Прэзідэнт Лукашэнка паведаміў, што першапачатковы вынік быў роўны 93% галасоў на карысць яго кандыдатуры, і што ён загадаў істотна паменшыць гэты вынік.

Выбары мусяць быць свабоднымі і сумленнымі, і працэс падліку галасоў і агалошванне вынікаў выбараў мусяць быць цалкам празрыстымі. Цэнтральная выбарчая камісія павінна праверыць і афіцыйна пацвердзіць канчатковы вынік прэзідэнцкіх выбараў.

Рада Еўропы пачала дыялог з беларускімі ўладамі. У гэтым дыялогу Рада Еўропы павінна адстойваць каштоўнасці дэмакратыі і роўнасці перад законам», -- адзначае ў сваёй заяве дэпутат ПАСЕ, тэкст якой быў прадстаўлены сайту www.charter97.org.

Пітэр Омтцыгт просіць Камітэт міністраў Рады Еўропы:

1. Даручыць старшыні Камітэта міністраў зноў узняць пытанне пра недастатковасць яснасці адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, і заклікаць беларускія ўлады апублікаваць афіцыйныя дакументы аб канчатковых выніках падліку галасоў у гэтых выбарах, і вынікі, афіцыйна пацверджаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй Беларусі. Заклікаць беларускія ўлады прадставіць вынікі выбараў па кожнай вобласці да і пасля загада Лукашэнкі.

2. Заклікаць Лукашэнку апублікаваць дакументы, датычныя працэсу прыняцця рашэння па канчатковых выніках выбараў і афіцыйна пацверджаных вынікаў выбараў 2006 года.

3. Даслаць усе неабходныя дакументы Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы цягам 3 месяцаў.

4. Выказаць меркаванне Камітэта міністраў адносна словаў Лукашэнкі на конт умяшальніцтва ў працэс падліку галасоў.

5. Пасля атрымання гэтых дакументаў выказаць меркаванне, ці згодны Камітэт міністраў з тым, што вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года былі сумленнымі, і ці лічыць апублікаваны вынік адлюстраваннем свабоднага волевыяўлення народа Беларусі?

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках