25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе аб забойстве Паліткоўскай, апроч супрацоўнікаў ФСБ, новыя падазроныя

Следства правярае «новыя асобы» на датычнасць да забойства вядомай расейскай журналісткі «Новай газеты», якое за тры гады так і не здолелі раскрыць.

Пра гэта заявіў шэф-рэдактар «Новай газеты» Сяргей Сакалоў на прэс-канферэнцыі ў Маскве 7 кастрычніка, прысвечанай трохгадовай гадавіне ад дня забойства Паліткоўскай, паведамляе NEWSru.com.

«Магу сказаць, што ў поле зроку следства трапілі асобы, чые прозвішчы не агучваліся публічна, і я спадзяюся, што яны будуць прыцягнутыя да адказнасці», - сказаў ён.

Таксама Сакалоў не выказаў «асаблівай упэўненасці» у тым, што крымінальная справа трапіць у суд і з меркаванымі замоўцамі, кілерам і хаўруснікамі.

Нагадаем, што ў лютым гэтага года Маскоўскі акруговы ваенны суд на падставе вердыкта калегіі прысяжных апраўдаў трох абвінавачаных па дадзенай справе - Ібрагіма і Джабраіла Махмудавых і былога супрацоўніка МУС РФ Сяргея Хаджыкурбанава. Таксама быў апраўданы супрацоўнік ФСБ Расеі Павал Рагузаў, які прахадзіў у рамках гэтай справе па іншым абвінавачванні.

Аднак у чэрвені Вярхоўны суд РФ адмяніў апраўдальны прысуд і вярнуў у пракуратуру справу для аб’яднання з асноўнай крымінальнай справай у дачыненні да Рустама Махмудава, які быў абвешчаны ў пошук і якога следства лічыць непасрэдным выканаўцам злачынства, а таксама нейкіх «невысветленых асобаў».

Як заявіў галоўны рэдактар «Новай газеты», падазроны ў забойстве Паліткоўскай Рустам Махмудаў хаваецца за мяжой, прычым у замежных сілавых структур была магчымасць яго затрымаць, у прыватнасці, у красавіку гэтага года. Ён спадзяецца, што хуткім часам датычных да забойства прыцягнуць да адказнасці. У «Новай газеце» таксама ўпэўненыя ў сувязі Рустама Махмудава і спецслужбаў.

Паводле інфармацыі Сакалова, палкоўнік ФСБ Павал Рагузаў вярнуўся на працу ў службу бяспекі.

«Рагузаў з’яўляецца супрацоўнікам ФСБ, выведзеным па-за штат», -- удакладніў Сакалоў.

Нагадаем, што Ганна Паліткоўская была застрэленая ў Маскве 7 кастрычніка 2006 года, у пад’ездзе дома на Лясной вуліцы, дзе яны здымала кватэру. У якасці асноўнай следства разглядала версію, звязаную з прафесійнай дзейнасцю журналісткі. Шырокую вядомасць Паліткоўскай прынеслі публікацыі пра сітуацыю ў Чачні і на Паўночым Каўказе. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International патрабуе ад Дзмітрыя Мядзведзева знайсці забойцаў Паліткоўскай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках