25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Бухвостаў: Пачварная сістэма хоча ператварыць беларусаў у рабоў

13

Незалежныя прафсаюзы Беларусі выступаюць за поўную адмену кантрактнай сістэмы.

На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанідам Козікам 5 кастрычніка абмяркоўвалася аптымізацыі парадку дзеяння ў краіне кантрактнай сістэмы найму. Беларускі кіраўнік падтрымаў прапановы ФПБ. Аднак незалежныя прафсаюзы патрабуюць аднаго — зусім адмяніць кантрактную сістэму, паведамляе сайт udf.by.

Сутнасць аптымізацыі, прапанаванай ФПБ, — працаўніку, які не парушае працоўнай дысцыпліны і актыўна ўдзельнічае ў жыцці калектыва, даць права на працягненне кантракту ці пераход на бестэрміновую працоўную дамову.

На думку незалежных прафсаюзаў, такога кшталту новаўвядзенні ў кантрактнай сістэме жыццё беларускіх працоўных у лепшы бок не зменяць. Такое меркаванне выказвае сустаршыня незалежнага прафсаюза РЭП (АМ) Аляксандр Бухвостаў. Развагі ФПБ ён называе «дэмагогіяй».

«Усё гэта чыстай вады дэмагогія, -- заяўляе Аляксандр Бухвостаў. -- Кантрактная сістэма ў той форме, у якой яна прынятая ў Беларусі, недапушчальная. Яна парушае ўсе працоўныя нормы, якія прадугледжаныя ў Канвенцыях Міжнароднай арганізацыі працы».

Усяго толькі і трэба, кажа А.Бухвостаў, што заключаць дамовы найму ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам. Праўда, дэкрэт №29 Аляксандра Лукашэнкі яго практычна падмяніў.

«Заключэнне працоўных дамоваў павінна ажыццяўляцца на падставе Працоўнага кодэкса. Там прадугледжана, што ўсе працаўнікі прымаюцца на працу на падставе пастаянных працоўных пагадненняў. Гэта значыць мы па законе павінны забяспечыць пастаянную занятасць людзей. Дэкрэт №29 адмяніў практычна Працоўны кодэкс, а змены ў кодэкс на падставе дэкрэту не былі ўнесеныя», - сцвярджае Бухвостаў.

Кантрактную сістэму найму прафсаюзны лідэр параўноўвае з рабствам. Праца становіцца ўзнагародай за прыкладныя паводзіны і пакорлівае выкананне патрабаванняў адміністрацыі.

«Тое, што зараз адбываецца — гэта спроба яшчэ раз увесці ўсіх працаўнікоў у зман, што Козік і Лукашэнка клапоцяцца пра працоўных. Ды ніякага клопату няма! Яны кажуць: калі чалавек добра працуе, не парушаў, «паводзіў сябе добра», мы будзем пераводзіць на пастаянную працу. Гэта кажа пра тое, што людзей спрабуюць ператварыць у рабоў, — кажа Аляксандр Бухвостаў. — І таго, каго ўжо ператварылі, хто стаў пакорліва выконваць усё, што патрабуе адміністрацыя, хто перастаў быць актыўным грамадзянінам у грамадстве, захоўваюць на працы».

Супраць такога рабства ў Беларусі і выступае незалежны прафсаюзны рух. Прафсаюзы патрабуюць адмены кантрактнай сістэмы найму і дэкрэту №29 у поўным аб'ёме.

«Пачварная сістэма, якая прымушае людзей увесь час знаходзіцца пад страхам звальнення, заўсёднага псіхалагічнага і адміністрацыйнага ціску, павінна быць адмененая», — падкрэсліў А.Бухвостаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках