25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка-еўрапейцам: Не дачакаецеся!

60
Лукашэнка-еўрапейцам: Не дачакаецеся!

Напярэдадні прыняцця Еўразвязам рашэння адносна працягнення санкцый у дачыненні беларускіх чыноўнікаў Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што выбары ў Беларусі павінны прайсці па-старому.

Відавочна для таго, каб у чарговы раз пусціць Еўропе пыл у вочы, беларускі правіцель вырашыў правесці 10 лістапада так званую «нараду па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства». Аднак адразу напачатку расставіў усе кропкі над і. Узгадаўшы пра патрабаванні Еўразвяза змяніць выбарчае заканадаўства Беларусі і правесці ў краіне свабодныя дэмакратычныя выбары, Лукашэнка заявіў: «Ціснуць на нас, я ўжо некалькі разоў пра гэта казаў, контрпрадуктыўна».

Далей – больш. «Удасканаленне выбарчага працэса не павінна адбіцца негатыўным чынам на кіруемасці над сітуацыяй у Беларусі», - заявіў дыктатар.

Паводле яго словаў, «хтосьці кантрактуе неабходнасць змянення выбарчага заканадаўства як выкананне патрабаванняў Еўразвяза па палітычнай лібералізацыі Беларусі».

У адказ гэтым «хтосьці» Лукашэнка заявіў, што «лібералізацыя выбарчага заканадаўства не павінна прывесці да палітычных беспарадкаў і анархіі падчас будучых выбарчых кампаній».

«Хачу засцерагчы, што разгляд магчымасці гэтых зменаў не мусіць даць старт нейкім кампаніям бразгання палітычнай зброяй… Выбары павінны прайсці спакойна, як яны ў нас праходзяць. Не звяртайце ўвагу на гэты піск, візг знутры краіны і з-за мяжы», - сказаў беларускі правіцель.

Такі адказ Лукашэнкі на наіўныя заклікі еўрачыноўнікаў да дэмакратызацыі. Змены ў выбарчае заканадаўства можна было занесці ўжо даўным-даўно. Патрабаванні міжнароднай супольнасці і беларускіх дэмакратаў простыя – не перашкаджаць рэгістрацыі і агітацыйнай кампаніі кандыдатаў ад апазіцыі, дапусціць прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый ва ўчастковыя камісіі ўсіх узроўняў, каб яны маглі ўдзельнічаць у падліку галасоў, а таксама не перашкаджаць працы незалежных назіральнікаў. Аднак Лукашэнка, як канакрад, працягвае прадаваць наіўнаму Захаду старую клячу з імём «лібералізацыя».

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках