25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў уключанае ў парадак дня паседжання Рады ЕЗ

4

Разгляд беларускага пытання на паседжанні Рады Еўразвяза адбудзецца 16-17 лістапада.

Такое рашэнне прынялі ў Брусэлі прадстаўнікі краінаў ЕЗ. Пра гэта «Еўрарадыё» распавялі ў прэс-службе Рады Еўразвяза.

Нагадаем, на паседжанні будзе вырашаны лёс візавых санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Чакаецца, што рашэнне Рады будзе агучанае на прэс-канферэнцыі ў аўторак 17 лістапада.

У лістападзе сканчаецца выпрабавальны тэрмін, дадзены беларускім уладам Еўразвязам. У залежнасці ад сітуацыі з дэмакратыяй у Беларусі, будзе вырашацца пытанне падаўжэння ці прыпынення санкцыяў ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму. Улады Беларусі павінны былі вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі, даць свабоду СМІ і няўрадавым арганізацыям, унесці змены ў Выбарчы кодэкс, каб у краіне стала магчымым правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў. Ніводная з гэтых умоваў дагэтуль не выкананая.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках