25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестары не давяраюць лукашэнкаўскай статыстыцы

18

Афіцыйная беларуская справаздачнасць не адлюстроўвае фінансавы стан і вынікі дзейнасці прадпрыемстваў.

Пра гэта заявіў ПРАЙМ-ТАСС партнёр кампаніі Deloitte у СНД Джастын Банкрофт, які прыбыў у Менск для ўдзелу ў Беларускім інвестыцыйным форуме.

«Беларускі ўрад усё больш актыўна спрабуе прыцягнуць замежныя інвестыцыі… Аднак замежны інвестар не давярае беларускай справаздачнасці, з-за чаго закладае рызыку нявызначанасці ў выглядзе дысконту да прапануемай цаны. Гэта, у сваю чаргу, пагаршае агульны інвестыцыйны імідж краіны», - адзначыў Банкрофт.

Ён падкрэсліў, што многія нават базавыя прынцыпы міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС) не ўкаранены ў беларускім уліковым заканадаўстве.

«Мы лічым, што ўрад мусіць стварыць умовы для ўкаранення МСФС і трэба абавязаць буйныя прадпрыемствы фармаваць справаздачнасць паводле міжнародных стандартаў па аналогіі з банкаўскім сектарам і падвяргаць гэту справаздачнасць аўдыту», - сказаў Дж.Банкрофт.

Яшчэ адной праблемай Дж.Банкрофт лічыць тое, што кіраўніцтва дзяржпрадпрыемстваў і дзяржорганы не заўжды маюць досвед вядзення перамоў па продажы бізнэсу. «Тут патрэбныя прафесійныя пасярэднікі: незалежныя ацэньшчыкі, аўдытары і фінансавыя кансультанты, якія могуць зрабіць перадпродажную праверку прадпрыемства, што будзе спрыяць павелічэнню яго кошту. Але, на жаль, дзяржаўныя прадпрыемствы вельмі рэдка скарыстоўваюць дадзеныя паслугі, ці то з прычыны недастатковага разумення ролі і карысці кансультанта, ці то з прычыны боязі сутынкуцца са складанасцямі абгрунтавання выдаткаў на кансультаванне перад правяраючымі органамі», - дадаў ён.

Дж.Банкрофт адзначыў, што вырашэнне гэтых праблем дапаможа зрабіць бізнэс, які прадаецца, больш празрыстым і прывабным для інвестараў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках