25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дэмакраты заклікаюць ЕЗ працягнуць санкцыі супраць рэжыма Лукашэнкі

25
Беларускія дэмакраты заклікаюць ЕЗ працягнуць санкцыі супраць рэжыма Лукашэнкі

Змены, якія адбыліся ў краіне за паўгады, носяць выключна касметычны характар.

Аб гэтым гаворыцца ў заяве, прынятай Прэзідыумам Палітрады дэмакратычных сіл.

16 лістапада сканчваецца паўгадавы мараторый на дзеянне абмежавальных візавых санкцый Еўрапейскага Звяза ў адносінах шэрага беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі. У сувязі з гэтым на паседжанні Рады Еўрапейскага Звяза будзе разгледжана пытанне аб магчымасці іх поўнай адмены.

Прэзідыум Палітрады АДС адзначае ў сваёй заяве, што «змены, якія адбыліся ў краіне за паўгады, носяць выключна касметычны і дэманстратыўны характар, і не закранаюць карэнных устояў аўтарытарнай палітычнай сістэмы, якая сфармавалася ў Беларусі», перадае сайт udf.by.

У гэтай сітуацыі найбольш «лагічным і ўзважаным» лідэры АДС лічаць «працягнення мараторыя на дзеянні візавых абмежаванняў яшчэ на шэсць месяцаў».

«Вярнуцца да гэтага пытання было б мэтазгодна пасля завяршэння ў Беларусі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, якія могуць стаць крытэрам шчырасці ўладаў у правядзенні дэмакратычных рэформаў», - адзначаецца ў дакуменце.

Пад свабоднымі і дэмакратычнымі выбарамі беларуская апазіцыя разумее лібералізацыю выбарчага заканадаўства і адстаўку ЦВК, забеспячэнне свабоды СМІ, дэмакратызацыю заканадаўства, рэгулюючага дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Акрамя гэтага, лідэры АДС патрабуюць ад уладаў вызваленне палітвязняў і спынення ўсіх формаў палітычных рэпрэсій.

«Правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў можа стаць надзейным падмуркам для далейшага развіцця палітычнага і эканамічнага дыялога Еўрапейскага Звяза з афіцыйным Менскам», - падкрэсліваецца ў звароце.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках