25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзядам Марозам» адмовілі ў рэгістрацыі

33

Генпракуратура палічыла, што дзейнасць Дзядоў Марозаў у Новы год нелегальная.

У выпадку ўстанаўлення дадзеных аб сістэмным удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, група Дзядоў Марозаў будзе прыцягнутая да адказнасці. Пра гэта паведамляецца ў лісце Генеральнай пракуратуры, паведамляе spring96.org.

Нагадаем, 15 кастрычніка 15 беларускіх праваабаронцаў, пераапрануўшыся ў касцюмы Дзядоў Марозаў і Снягурак, прыйшлі да Генеральнай пракуратуры і перадалі зварот.

У ім казалася, што ўсе ўдзельнікі акцыі маюць дачыненне да незарэгістраванай арганізацыі Дзядоў Марозаў. «Цягам многіх гадоў мы ажыццяўляем наступную дзейнасць: арганізоўваем святкаванне Новага года ў розных населеных пунктах Беларусі, распаўсюджваем падарункі (у тым ліку сярод непаўнагадовых), выступаем на сходах, а таксама ў сродках масавай інфармацыі з віншаваннямі», — казалася ў звароце да генпракурора.

Як адзначылі ўдзельнікі акцыі, ім стала вядома, што ў Беларусі забаронена дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі і за такую дзейнасць прадугледжана адказанасць у адпаведансці з артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэкса. «Улічваючы гэта, мы вырашылі прызнацца ў дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі Дзядоў Марозаў і нашай датычнасці да яе. Просім даць прававую ацэнку нашым дзеянням», - звярнуліся праваабаронцы.

У адказе да Дзядоў Марозаў супрацоўнікі пракуратуры ў чарговы раз нагадалі, што дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забаронена. А таксама адзначылі, што «пры ўстанаўленні дакладных дадзеных аб сістэмным і арганізаваным удзеле грамадзянаў у незаконнай дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання» можа быць разгледжана пытанне аб прыцягненні да адказнасці.

Нагадаем, што па артыкуле 193.1 («Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі альбо фонда, альбо ўдзел у іх дзейнасьці») за 4 гады было асуджана 17 чалавек. Артыкул працягвае дзейнічаць, нягледзячы на пратэсты з боку міжнароднай супольнасці.

Фота "Наша Ніва"

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках