26 лiстапада 2024, aўторак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У краіне эпідэмія, а ў аптэках даражэюць лекі

25

У Мінздароўя кажуць, што кошт на адзін і той жа прэпарат можа адрознівацца нават на 6 - 7 тысячаў рублёў.

Напрыклад, у адных аптэках прэпарат «Анаферон» можа каштаваць 22 650 рублёў, у іншых 21 350 рублёў, у трэціх - 15 тысячаў.

- Кошты на лекі ў аптэках могуць адрознівацца ў залежнасці ад іх тэрмінаў пастаўкі, - патлумачыла «Комсомольской правде в Беларуси» начальнік аддзела арганізацыі лекавага забеспячэння Мінздароўя Наталля Малашка. - Дарэчы, як мне вядома, нядаўна расейскі вытворца «анаферона» узняў кошт лекаў. У адрозненне ад Расеі, дзе свабодныя кошты, у нас кошт лекаў адштурхоўваецца ад разліковага адпускнога кошту, які залежыць ад курсу валюты, да яго ўжываецца надбаўка (у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства). Так, калі разлікова-адпускны кошт на лекавы прэпарат складае 5 даляраў, дык гандлёвая надбаўка на яго будзе не больш за 30%, незалежна ад колькасці пасярэднікаў. Так, менчукі скардзяцца, што лекі даражэюць. На жаль, рост коштаў звязаны з падвышэннем коштаў вытворцамі.

Як патлумачылі спецыялісты, у дзяржаўнай аптэцы, хутчэй за ўсё, недапрадалі старыя пастаўкі лекаў, таму кошты тут танней, чым у прыватных, дзе ўжо быў новы прывоз.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у Беларусі сёння сотні тысячаў людзей хворыя на грып. Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі на 12 лістапада, зарэгістравана 165 выпадкаў лабараторна пацверджанага пандэмічнага грыпу А (H1N1). Пры гэтым у аптэках адсутнічаюць усе неабходныя для лячэння грыпу прэпараты. Няма нават самога неабходнага – марлевых павязак і аксалінавай мазі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках