25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе акцыі «Белтэлекама» застануцца ў дзяржавы

6

У адпаведнасці з пастановай урада прадпрыемства будзе акцыянаванае да канца гэтага года.

Усе акцыі «Белтэлекама» пасля сканчэння працэсу акцыянавання прадпрыемства ў першы час застануцца ў руках дзяржавы, паведаміў журналістам гендырэктар «Белтэлекама» Канстанцін Цікар.

«Працэс акцыянавання на сённяшні дзень пакуль прадугледжвае проста змену шыльды са стоадсоткавай доляй дзяржавы. Пра продаж пакуль наогул гаворка не ідзе», — падкрэсліў гендырэктар прадпрыемства. На яго думку, на сёння працэс абмяжуецца вызначэннем кошту чыстых актываў прадпрыемства, перадае Electroname.com.

Пры гэтым Цікар адзначыў, што цікавасць патэнцыйных інвестараў да «Белтэлекама» была высокая і да абвяшчэння працэсу акцыянавання. «Да нас перыядычна прыязджалі і пыталіся: калі ж вы, нарэшце, будзеце прадавацца?» — сказаў гендырэктар «Белтэлекама».

Аднак Канстанцін Цікар не стаў канкрэтызаваць, якія менавіта інвестары выяўлялі найбольшую цікавасць. «Цікавілася вельмі шмат кампаніяў з шмат якіх краінаў», — падкрэсліў Цікар. — Сёння тэлекамунікацыйная галіна найбольш бурна развіваецца ў свеце, і ўсе пра гэта ведаюць. Тым больш што і мы не на апошнім месцы ў частцы тэмпаў развіцця».

Гендырэктар «Белтэлекама» таксама адзначыў, што працэс акцыянавання настолькі маштабнага прадпрыемства дастаткова няпросты. «У нас велізарная кампанія не толькі з пункту гледжання колькасці тых, хто працуе, але і з пункту гледжання аб'ектаў нерухомасці, асноўных сродкаў. Гэта вельмі няпросты працэс», — адзначыў гендырэктар «Белтэлекама», звярнуўшы ўвагу на дастаткова сціслыя тэрміны рэалізацыі працэсу акцыянавання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках