25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абранне Эштан вярхоўным прадстаўніком ЕЗ сустрэлі з энтузіязмам

Кіраўнік Еўракамісіі Жазе Мануэль Барозу на выніковай прэс-канферэнцыі саміта ЕЗ заявіў, што лепшага выбара новага кіраўніцтва Еўразвяза было зрабіць немагчыма.

Як перадае тэлеканал «Еўраньюс», абранне брытанскага палітыка, еўракамісара па пытаннях гандлю Кэтрын Эштан на пасаду вярхоўнага прадстаўніка па міжнародных справах і палітыцы бяспекі не было адзінадушным. Многія падкрэслівалі, што Вялікабрытанія не з’яўляецца краінай, якая выказвае вялікі энтузіязм адносна ЕЗ.

На заўвагу журналіста тэлеканала «Еўраньюс», - «Вы прыехалі з краіны, у якой не хочуць, каб вашай пасады было дадзена вызначэнне: «міністр замежных спраў» - Эштан адказала, што гэта пасада называецца «вярхоўны прадстаўнік, і гэта кажа само за сябе».

Кіраўнік Еўракамісіі Жазе Мануэл Барозу на выніковай прэс-канферэнцыі саміта ЕЗ заявіў, што лепшага выбара новага кіраўніцтва Еўразвяза было зрабіць немагчыма.

«Яна – чалец Еўракамісіі, і гэта нашмат важней, чым быць міністрам нацыянальнага ўрада», - адзначыў Барозу.

Брытанскі прэм’ер-міністр Гордан Браўн, са свайго боку, падкрэсліў, што абранне на такую высокую пасаду грамадзянкі Вялікабрытаніі павінна служыць таксама і інтарэсам яго краіны.

«У мяне два прыярытэты: першае – гэта абарона і прасоўванне брытанскіх нацыянальных інтарэсаў у Еўропе, другое павінна прадэманстраваць, што пазіцыі Вялікабрытаніі ў сэрцы Еўразвяза ўмацоўваюцца, і ў будучыні гэта прынясе карысць грамадзянам Вялікабрытаніі», - заявіў Браўн.

Нагадаем, што новым прэзідэнтам Еўразвяза ўчора таксама быў абраны прэм’ер-міністр Бельгіі Герман ван Рампей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках