25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь – сусветны «лідэр» па самым скаладаным падаткаабкладанні

12

Сусветны банк, Міжнародная фінансавая карпарацыя і «PricewaterhouseCoopers» апублікавалі штогадовы рэйтынг прастаты падаткаабкладання.

Па выніках чарговага даследавання «Уплата падаткаў 2010», Беларусь заняла апошняе месца з 183 краін. У параўнанні з Беларуссю, Расея паднялася на 31 радок. Яна заняла 103-е месца, паведамляе k2kapital.com.

Дадзены рэйтынг адлюстроўвае ступень прастаты уплаты падаткаў у той ці іншай краіне з пункту гледжання абстрактнай айчыннай кампаніі, якая прадстаўляе малы ці сярэдні бізнэс і добрасумленна выконвае падаткавае заканадаўства.

Прасцей за ўсё плаціць падаткі на Мальдывах, у Катары і Ганконгу (спецыяльны адміністратыўны раён КНР). У дзесятку краін, найбольш зручных для бізнэсу з пункту гледжання працэдур падаткаабкладання, таксама ўвашлі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Сінгапур, Ірландыя, Саўдаўская Аравія, Аман, Новая Зеландыя і Кірабаці. А вось складаней за ўсё плаціць падаткі на Ямайке, у Маўрытаніі, Гамбіі, Балівіі, Узбекістане, Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, Конга, Венесуэле, ва Украіне і Беларусі.

Украіна займае ў рэйтынгу 181-е месца, а Беларусь – увогуле апошняе, 183-е месца. Як адзначаюць аўтары даследавання, у гэтых краінах дзейнічаюць надзвычай складаныя сістэмы адміністратыўных падаткаў. Так, ва Украіне агульная падатковая нагрузка на прыватны бізнэс складаецца з мноства падаткаў і абавязковых плацяжэй, а адзіная электронная форма падаткавай справаздачнасці адсутнічае. У Беларусі ж, як адзначаецца ў справаздачы, падатковы інтэрнэт-партал увялі, аднак перыяд афармлення ўсіх падатковых выплат застаецца пакутліва доўгім.

PricewaterhouseCoopers (PwC, бел. ПрайсватэрхаўсКуперс) – найбуйшнешая ў свеце міжнародная сетка фірмаў, якія прапаноўваюць прафесійныя паслугі ў сферы кансалтынгу і аўдыту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках