25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсінераў падманулі: ім выплацілі ў два разы менш грошай

39
Пенсінераў падманулі: ім выплацілі ў два разы менш грошай

Ад 1 лістапада ў Беларусі падвышаныя працоўныя пенсіі. Але замест прыбаўкі ў 80 тысяч рублёў пенсіянеры атрымалі менш за 40 тысяч.

У лістападзе, паводле заканадаўства, працоўныя пенсіі ў Беларусі павінны былі павялічыцца не на 9,5 (як адбылося), а на 20 адсоткаў — настолькі, наколькі вырасла зарплата ў краіне за той перыяд, на працягу якога пенсіі не індэксаваліся. А прайшло ад таго часу ні шмат ні мала год і чатыры месяцы, і за гэты час Беларусь перажыла і 20 адсоткавую дэвальвацыю, і рост коштаў. Больш за тое, паводле статыстыкі, рэальны памер пенсіі ў Беларусі ад верасня 2008 года да верасня 2009 года знізіўся на 9,7 адсотка, піша «Народная воля».

Дзіўным такое «падвышэнне» выглядала яшчэ і таму, што, па словах кіруючай Фондам сацыяльнай абароны Людмілы Бачыла, на 20-адсоткавае падвышэнне пенсій «грошы ў фондзе ёсць».

У Міністэрстве сацыяльнай абароны адмаўляюцца даваць якія-небудзь каментары з нагоды таго, калі пенсіянерам чакаць вызначанага па законе, але не дадзенага ў лістападзе 10-адсоткавага дадатку да пенсіі. «Лістападаўскае рашэнне аб падвышэнні пенсій было прынята, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў», — гэта ўсё, што кажуць чыноўнікі міністэрства.

Станіслаў Багданкевіч: «Калі нават пенсіі падвысяцца, гэта будзе намінальнае падвышэнне»

— Сёння ва ўрада грошы сапраўды ёсць, і не толькі на тое, каб падвысіць пенсіі. На 1 кастрычніка прафіцыт бюджэту складае 1 трлн рублёў. Але гэтыя грошы ліпавыя, таму што яны не забяспечаныя гандлёва-матэрыяльнымі рэсурсамі, — лічыць прафесар, доктар эканамічных навук, экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіславаў Багданкевіч. — Ва ўмовах крызісу і велізарнай інфляцыі ўрад у прынцыпе паступае слушна, што не павялічвае рублёвую грашовую масу. Але ўзнікае іншае пытанне: хто давёў краіну да такой сітуацыі? Урад і давёў. Арыентуючыся на адміністрацыйную мадэль кіравання, за апошнія 15 гадоў у краіне не было праведзена рэфармаванне эканомікі, не развіваўся ўнутраны нацыянальны рынак, не забяспечваўся рост прадукцыйнасці, а прыбыткі насельніцтва раслі ў 2 разы вышэй, чым аб'ёмы вытворчасці. Таму сёння для фінансавага аздараўлення эканомікі прыходзіцца перакладаць праблемы на плечы насельніцтва, не павялічваць пенсіі і не дапушчаць росты зарабатнай платы.

Урад любіць спасылацца на тое, што такія ўмовы вылучае Міжнародны валютны фонд. Але МВФ, даючы Беларусі мільярдныя даляравыя крэдыты, патрабуе, каб мы жылі па сродках і не праядалі знешнія пазыкі. Гэта цалкам разумнае патрабаванне: ніхто велізарныя крэдыты не выкарыстае на спажыванне, то бок падвышэнне пенсій і росты зарабатнай платы. І у тых умовах, у якіх апынулася Беларусь дзякуючы «мудраму» кіраўніцтву, мы будзем выходзіць з крызісу за кошт пагаршэння ўзроўня жыцця. І калі нават пенсіі падвысяцца, то гэта будзе намінальнае падвышэнне. Таму што гэтае падвышэнне адразу ж прывядзе да чарговай інфляцыі ў 20 адсоткаў. Пенсіі ўсё роўна не дагоняць кошты. Збядненне народа ўжо відавочна: год таму за сваю пенсію беларусы маглі купіць больш тавараў і паслуг, чым зараз, калі атрымалі дадатак да пенсіі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках