25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент не ўключыў беларускае пытанне ў парадак дня

7

Праект новай рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі не будзе разгледжаны на гэтым тыдні, як планавалася раней.

Пра гэта «Еўрарадыё» даведалася ў асістэнткі Яцэка Пратасевіча, старшыні дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, Агнешкі Курант.

«Мы запатрабавалі разглядзець гэтую рэзалюцыю, але яе не ўключылі ў парадак дня, і відаць, нешта здарылася на канферэнцыі старшынь палітычных фракцый Еўрапарламента. Магчыма, праграма тыдня была вельмі насычаная. Але шчыра кажучы, не ведаю», - паведаміла Агннешка Курант.

Дэлегацыя па справах Беларусі будзе намагацца, каб беларускае пытанне трапіла на наступнае паседжанне ў Страсбургу. У лепшым выпадку яго разгледзяць ў сярэдзіне снежня, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Еўрапарламента Тома Дзюдро.

«Трэба будзе пачакаць рашэння старшынь палітычных груп, ці ўключаць яны Беларусь у парадак дня наступнай пленарнай сесіі, якая адбудзецца ў сярэдзіне снежня».

Нагадаем, планавалася, што на гэтым тыдні Еўрапарламент разгледзіць праект новай рэзалюцыі па Беларусі, якая павінна канкрэтызаваць патрабаванні Рады міністраў замежных спраў ЕЗ ад 17 лістапада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках