25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Лукашэнку спрабуюць даціснуь усімі магчымымі спосабамі»

16

Каардынатар Хартыі'97 Зміцер Бандарэнка лічыць, што інтэрв'ю Дзмітрыя Мядзведзева беларускім журналістам - элемент гандлю з Лукашэнкам.

«Гэта элемент гандлю паміж кіраўніцтвам Расеі і Лукашэнкам. Мы ўжо бачылі такое, калі, напрыклад, у Маскве з ініцыятывы фонда Караганава збіраліся прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Тады таксама казалі: ну вось глядзіце, Масква ўжо збірае беларускіх апазіцыянераў! Але нават з размоваў з расейскімі экспертамі вынікала (і мы гэта разумелі), што гэта толькі спроба гандлю. Дадзены выпадак — не выключэнне. Відавочна, што Крэмль цісне на Лукашэнку, перадусім, цікавячыся найбольш апетытнымі кавалкамі беларускай эканомікі. Могуць быць і іншыя саступкі. Але мы бачым толькі верхнюю частку айсберга», - заявіў Зміцер Бандарэнка ў інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Адказваючы на пытанне, ці спыняцца падобныя піяр-акцыі з боку Расеі, калі пазіцыя Лукашэнкі зменіцца, і ён стане больш лаяльным да Крамля, палітык адказаў:

«Безумоўна, таму што ў чымсьці Лукашэнка вымушаны ісці на саступкі Расеі, у чымсьці ён супраціўляецца, але гэты ўціск адбываецца ўвесь час. І калі адкінуць інфармацыйную мішуру, за апошні год Лукашэнка здаў вельмі шмат. Гэта тычыцца і вайсковых манеўраў, і Мытнага саюза з далейшым сумесным уступленьнем у Сусветную гандлёвую арганізацыю; гэта і расейскія базы, і сумесная супрацьпаветраная абарона. І зараз яго даціскаюць. Мядзведзеў і Пуцін - гнуткія, больш сучасныя палітыкі, і ўвесь час шукаюць новыя формы. У гэтым акурат і розніца паміж дырэктарам саўгаса і людзьмі, якія скончылі Ленінградскі універсітэт», -- лічыць Бандарэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках