25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Дубскаму адмовілі ў датэрміновым вызваленні

6
Палітвязню Дубскаму адмовілі ў датэрміновым вызваленні

Арыштаваны ўдзельнік «Працэсу 14-ці» па-ранейшаму знаходзіцца ў жорсткіх турэмных умовах і тры дні трымаў галадоўку супраць самаўпраўнасці адміністрацыі калоніі.

24 лістапада адвакат Тамара Сідарэнка наведала свайго падабароннага – арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага, які з ліпеня 2009 года знаходзіцца ў магілёўскай калоніі (ПК №19).

Па словах адваката, Арцём Дубскі выглядае вельмі схуднелым, за час знаходжання ў калоніі ён страціў 8 кілаграмаў вагі. Акрамя таго, як высветлілася, Арцём Дубскі галадаў 3 дні ў знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі, якая забараняла перадаваць палітвязню кнігі, паведамляе mfront.net.

«Пасля таго, як некаторыя кнігі ўсёткі дазволілі перадаць, Дубскі галадоўку спыніў. Але яго працягваюць незаконна абмяжоўваць у шэрагу правоў: напрыклад, яму забаранілі купляць цыгарэты ў турэмнай краме, хаця ён не мае ніякіх заўвагаў з боку адміністрацыі і не лічыцца парушальнікам рэжыму», -- распавяла кіраўнік юрыдычнага аддзела «Маладога фронту» Наста Лойка, якая наведвала Дубскага разам з адвакатам.

На гэты момант дакладна вядома, што Арцёму Дубскаму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Камісія, якая была скліканая ў калоніі, палічыла недапушчальным прызначыць умоўна-датэрміновае вызваленне Арцёму Дубскаму.

Актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі ў ліпені быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па знакамітай «справе 14-ці» - тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках