26 лiстапада 2024, aўторак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары лічаць прызначэнне Міхаіла Захарава «поўным абсурдам»

3

Настроі заўзятараў адлюстравала апытанне, што адбываецца на сайце газеты «Прэсбол».

Як нагадвае «Салідарнасць», Міхаіл Захараў быў прызначаны на гэту пасаду 17 лістапада загадам Міністэрства спорта насуперак пазіцыі старшыні Федэракцыі хакея Уладзіміра Навумава. Аднак 25 лістапада ФХРБ зацвердзіла Захарава на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай.

Тым часам на сайце газеты «Прэсбол» адбываецца галасаванне. Чытачам прапануецца адказаць на пытанне: «Ці слушнае рашэнне пра прызначэнне Міхаіла Захарава галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі па ФОРМЕ (загада Мінспорта ў абыход ФХРБ) і ЗМЕСЦЕ (кандыдатура аптымальная)?»

Па стане на 12.00 26 лістапада галасы размеркаваліся так:

— Абсалютна слушна – 815 (18%)

— Толькі па змесце – 536 (12%)

— Слушна толькі па форме – 266 (6%)

— Поўны абсурд – 2840 (64%)

Галасаванне працягваецца, але, ў асноўным, меркаванне чытачоў інтэрнэт-версіі «Прэсбола» па гэтым пытані ўжо зразумела.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках