26 лiстапада 2024, aўторак, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскіх апазіцыянераў арыштавалі за бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)

1

Некалькі актывістаў дэмакратычных сілаў Віцебску 2 лістапада прайшлі па горадзе з нацыянальнымі сцягамі Беларусі.

Самы вялікі сцяг памерам 2 на 8 метраў нёс актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргей Каваленка. Як паведамляе «Радыё Свабода», мінакі фатаграфавалі тое, што адбывалася, на мабільныя тэлефоны.

Актывісты прайшлі ад Летняга амфітэатра да ратушы па правым баку вуліцы, потым перайшлі на процілеглы бок і сталі вяртацца на плошчу Свабоды. Непадалёк ад будынка гарвыканкама іх здагнала міліцэйская машына. Сяргея Каваленку і Тараса Сургана, які таксама трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг, затрымалі супрацоўнікі міліцыі і завезлі ў Кастрычніцкі РУУС.

На затрыманых Каваленку і Сургана склалі пратакол за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Абодва актывіста ўжо неаднаразова былі асуджаныя за выкарыстанне бел-чырвона-белых сцягоў падчас акцыяў у Віцебску і Гарадку. Ноч актывістаў апазіцыі пратрымалі ў ізалятары часовага ўтрымання.

Пад пільную ўвагу супрацоўнікаў міліцыі таксама патрапіла незалежная журналістка Алена Сцяпанава. Міліцыянты затрымалі яе на найбліжэйшым аўтобусным прыпынку, запатрабавалі паказаць асабістыя рэчы ў сумцы, загадалі прад'явіць пашпарт, перапісалі асабістыя дадзеныя і адпусцілі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках