26 лiстапада 2024, aўторак, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Лукашэнкі вінаваціць Навумава ў адстаўцы Хэнлана

10

Памочнік беларускага правіцеля па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму заявіў, што віна за адстаўку Глэна Хэнлана ляжыць цалкам на кіраўніцтве Федэрацыі хакея.

Старшыню Федэрацыі хакея Беларусі абвнівацілі за адстаўку з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Глэна Хэнлана за 100 дзён да пачатку Алімпіяды.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі будзе прызначаны да 20 лістапада. Пра гэта было аб’яўлена 3 лістапада на працоўнай нарадзе па пытанні падрыхтоўкі зборнай Беларусі па хакеі да зімных Гульняў-2010 у Ванкувары, паведамляе БелТА.

У нарадзе ўзялі ўдзел міністр спорту і турызму Алег Качан, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Генадзь Аляксеенка, старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Навумаў, старшыня цэнтральнай рады БФСА «Дынама» Юры Бародзіч, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Мінспорта.

Было адзначана, што падрыхтоўка нацыянальнай каманды праходзіць у адпаведнасці з планам. Спартоўцы забяспечваюцца ўсім неабходным для паспяховага выступу на Алімпіядзе ў Ванкувары. Вызначаны спіс з 50 кандыдатаў у беларускую зборную, з кожным з іх вядзецца індывідуальная праца.

Зараз каманда праводзіць вучэбна-трэніровачныя зборы ў Бабруйску і рыхтуецца да Кубку Палесся, у якім з 5 па 8 лістапада выступяць таксама дружыны Аўстрыі, Даніі, Францыі, Нарвегіі і Палесся.

З 13 па 16 снежня каманда Беларусі правядзе зборы ў Славакіі, дзе сустрэнецца са Славакіяй і Швейцарыяй. Напярэдадні Алімпіяды нашыя спартоўцы згуляюць у Канадзе таварыскія матчы са зборнай Швейцарыі.

На нарадзе была заслухана інфармацыя кіраўніка беларускай федэрацыі хакея пра сітуацыю з галоўным трэнерам нацыянальнай каманды.

Генадзь Аляксеенка жорстка выказаўся па гэтым пытанні, адзначыўшы, што віна за адстаўку з паста галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Глэна Хэнлана за 100 дзён да пачатку Алімпіяды ляжыць цалкам на кіраўніцтве федэрацыі.

Па выніках нарады кіраўніцтвам спартовай галіны дадзена даручэнне Уладзіміру Наумаву ўнесці да 15 лістапада спіс кандыдатур на пасаду галоўнага трэнера для абмеркавання ў Міністэрстве спорту і турызму. Да 20 лістапада года будзе прынята сумеснае рашэнне ўсіх зацікаўленых пра прызначэнне галоўнага трэнера алімпійскай зборнай па хакеі.

На кубку Палесся нацыянальнай зборнай будзе кіраваць адзін з настаўнікаў менскага «Дынама» Андрэй Гусаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках