26 лiстапада 2024, aўторак, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілевіч аспрэчвае заявы Лукашэнкі пра змову фармакалагічных кампаніяў

18

Генпракуратура не мае дадзеных аб раздзіманні ажыятажу з нагоды свінога грыпу з боку фармаколагаў.

Пра гэта заявіў сёння генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, каментуючы словы Лукашэнкі пра суперкарупцыю у фармакалагічных кампаніях, якія раздзмулі ажыятаж з нагоды свінога грыпу, паведамляе «Ежедневник».

Як заявіў Васілевіч, Генпракуратура пакуль не мае дадзеных пра карупцыю ў гэтых кампаніях і дзеяннях па раздзіманні ажыятажу з нагоды свінога грыпу, якія імі робяцца. Аднак, як адзначыў Васілевіч, калі такія дадзеныя будуць прадастаўленыя адміністрацыяй Лукашэнкі ці Мінздароўя, дык Генпракуратура іх старанна прааналізуе і дасць сваю прававую ацэнку. А наогул, як падкрэсліў Васілевіч, каардынацыяй працы фармаколагаў павінен займацца Мінздароўя і падведамасны яму структуры. І калі ў краіне ўзнік ажыятаж з лекамі, дык гэта хутчэй недапрацоўка Мінздароўя.

Нагадаем, што, знаходзячыся ў Віцебску, Лукашэнка заявіў пра хлусню адносна эпідэміі грыпу ў Беларусі.

Беларускі кіраўнік заявіў, што немалую ролю ў раздзіманні ажыятажу вакол гэтай сітуацыі стварылі фармацэўтычныя кампаніі. «Няўжо вы не разумееце, што адбываецца? Гэта небяспечная і карумпаваная сфера, - сказаў ён. - Я ведаю, што адбываецца ў гэтым суперкарумпаваным асяроддзі».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках