25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец стварае Саюз пісьменнікаў неіснуючага «саюза»

18

4 снежня ў Менску будзе створаны Саюз пісьменнікаў «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

Пра гэта, як паведамляе «РИА Новости», заявіў старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

«Стварыць Саюз пісьменнікаў «саюзнай дзяржавы» мы плануем на сумесным з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расеі, які адбудзецца ў пятніцу ў Менску ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі», - распавёў Чаргінец.

Паводле Чаргінца, у Саюз пісьменнікаў «саюзнай дзяржавы» не будуць аўтаматычна ўключацца сябры саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расеі. «У новую арганізацыю ўвойдуць толькі тыя пісьменнікі, хто падзяляе ідэі «саюзнай дзяржавы» і гатовы сваёй творчасцю ўмацоўваць братэрскія сувязі народаў Беларусі і Расеі», - сказаў Чаргінец.

Паводле яго словаў, у пятніцу плануецца зацвердзіць статут і абраць кіруючыя органы Саюза пісьменнікаў «саюзнай дзяржавы». На пасаду сустаршыняў, паводле дадзеных Чаргінца, вылучаныя ён сам і старшыня Саюза пісьменнікаў Расеі Валер Ганічаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках