25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўто падаражэе дакладна: Беларусь падвышае пошліны з 1 студзеня (Параўнальная табліца)

128

Беларусь уводзіць загараджальныя стаўкі мытных пошлінаў на ўвоз аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі.

Адбудзецца гэта з 1 студзеня 2010 года і прадугледжана падпісаным у Менску 27 лістапада Адзіным мытным тарыфам у межах створанага Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана.

Стаўкі пошлінаў на ўвоз легкавых аўтамабіляў, якія ўтрымліваюцца ў адпаведным раздзеле Адзінага мытнага тарыфу, практычна цалкам супадаюць з тымі, якія дзейнічаюць зараз у Расеі, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Для фізічных асобаў у межах Мытнага саюза пакуль не вызначаныя новыя правілы ўвозу тавараў, яны будуць выпрацоўвацца да 1 ліпеня 2010 года. Гэта азначае, што фізасобы змогуць увозіць на мытную тэрыторыю Беларусі аўтамабілі па старых стаўках да 1 ліпеня 2010 года, патлумачыла крыніца, блізкая да перамоваў па стварэнні Мытнага саюза.

Пры гэтым яна нагадала, што адзін чалавек можа ўвезці на мытную тэрыторыю Беларусі па нізкіх стаўках на працягу аднаго года толькі адзін аўтамабіль.

З пачаткам дзеяння новых памераў мытных пошлінаў стаўкі пошлінаў у некаторых выпадках вырастуць у 10 разоў. Так, напрыклад, размытнёўка аўтамабіля 2003 года з дызельным рухавіком аб'ёмам 2 л зараз складае 800 еўра, а па новых стаўках складзе 8 тыс еўра.

Размытнёўка новых аўтамабіляў павялічыцца не так значна. Напрыклад, кошт размытнёўкі юрыдычнай асобай новага аўтамабіля з дызельным рухавіком аб'ёмам 1,9 л сёлета склаў бы 1330 еўра, а з 1 студзеня 2010 г – 3610 еўра.

НОВЫЯ СТАЎКІ ПОШЛІНАЎ, ЗАЦВЕРДЖАНЫЯ АДЗІНЫМ МЫТНЫМ ТАРЫФАМ МЫТНАГА САЮЗА

Аўтамабілі з бензінавым рухавіком. Стаўкі мытных пошлінаў для юрасобаў з 1 студзеня 2010 г

Аўтамабілі з дызельным рухавіком. Стаўкі мытных пошлінаў для юрасобаў з 1 студзеня 2010 г.

Старыя памеры ставак, якія дзейнічаюць ў Беларусі ў цяперашні час і распаўсюджваюцца на ўвоз аўтамабіляў юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Аўтамабілі з бензінавым рухавіком. Стаўкі да 1 студзеня 2010 г

Аўтамабілі з дызельным рухавіком. Стаўкі да 1 студзеня 2010 г.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках