25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: «Мы не можам быць дэмакратычнай дзяржавай»

54

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі заявіў, што ў Беларусі нічога не зменіцца, «нягледзячы на воклічы злева і справа».

«Ад нас часам ультыматыўна патрабуюць, каб мы літаральна з заўтрашняга дня сталі жыць у дэмакратычнай дзяржаве, як яны яе разумеюць. Але гэта немагчыма. Грамадства павінна ўнутрана саспець да зменаў», — сказаў Уладзімір Макей 10 снежня, уручаючы калектыву Цэнтравыбаркаму падзяка Аляксандра Лукашэнкі.

«Часцяком нашых партнёраў у Еўропе і ЗША не задавальняюць вынікі тых ці іншых выбараў, хаця пры гэтым прызнаецца, што яны праходзілі ў строгай адпаведнасці з беларускімі законамі, -- перадае словы Макея БелТА. -- Пасля раздаюцца ўльтыматыўныя патрабаванні аб замене ледзь не ўсіх чальцоў Цэнтравыбаркаму. Ад нас практычна ў абавязковым парадку патрабуюць папярэдняга ўзгаднення зменаў у выбарчае заканадаўства, выпрацаваных на аснове рэкамендацыяў АБСЕ. Шэраговыя ўнутрапалітычныя пытанні (адлічэнні лайдакоў з вну за прагулы, прызывы маладых людзей у армію, абгрунтаваныя адмовы ў рэгістрацыі якіх-небудзь структураў і іншыя) раздзмуваюцца да палітычных праблемаў міжнароднага маштабу. У дачыненні да Беларусі некаторымі міжнароднымі структурамі прымаюцца абразлівыя і зневажальныя рашэнні, якія маюць за мэту трымаць нашую краіну ў падвешаным стане.

У такой сітуацыі беларускі бок проста вымушаны рэагаваць адэкватна на падыходы еўрапейскіх партнёраў да супрацоўніцтва з нашай краінай, заявіў Макей.

Ён заявіў, што Беларусі трэба «спакойна і паступальна рухацца да той мэты, якая адпавядае інтэрасам нашай дзяржавы і народа, жыць па нашай Канстытуцыі і законах, нягледзячы на воклічы злева і справа».

Віншуючы чальцоў Цэнтравыбаркаму, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі заявіў, што ў цяперашні час сфармаваны «высокапрафесійны склад камісіі, здольны вырашаць складаныя задачы». ЦВК уяўляе з сябе не толькі калегіяльны орган, але і калектыў аднадумцаў. Яго працы ўласцівыя дзелавітасць, канкрэтнасць, ініцыятыўнасць, адзначыў Уладзімір Макей. Ён асабліва падкрэсліў вялікую заслугу ў гэтым старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

«Яна зрабіла вялікі ўнёсак для таго, каб ЦВК быў адкрытай структурай, якая дакладна і празрыста рэалізуе свае функцыі. Яе пастаянная гатоўнасць да адкрытага дыялогу выклікае павагу ў журналістаў, выбаршчыкаў і нават у апанентаў улады», - дадаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі.

Нагадаем, што кіраўнічка ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына з'яўляецца неўяздной у краіны ЕЗ з прычыны фальсіфікацыяў вынікаў выбараў. З 1994 года ніводныя выбары ў Беларусі не прызнаныя Еўразвязам.

Адным з патрабаванняў для вяртання Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ з'яўляецца правядзенне выбарчай рэформы і свабодных выбараў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках