25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя рэпрэсіі супраць беларускага Звяза палякаў

2

Супрацоўнікі Валожынскага аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю выклікалі на допыт старшыню Дома польскага ў Івянцы Тэрэзу Собаль і бухгалтарку Рамуальду Мірон.

Як нагадвае «Радыё Рацыя», на працягу некалькіх месяцаў працягваецца праверка дзейнасці Дома польскага ў Івянцы праваахоўнымі і кантраляюючымі органамі. Аднак гэтым разам дзеячы непрызнанага беларускімі ўладамі Звяза палякаў у Беларусі скарысталіся сваім правам і адмовіліся даваць паказанні супраць сябе.

Актывіст Саюза палякаў, журналіст Анджэй Пачобут лічыць, што такія дзеянні кантралюючых органаў сведчаць аб узмацненні ціску на незалежную арганізацыю.

«На сённяшні дзень улады не могуць з дапамогай АМАПу захапіць Дом польскі, як гэта было ў 2005 годзе, -- заяўляе Анджэй Почобут. -- Абраная іншая тактыка – актывістаў запалохваюць з мэтай прымусіць саступіць праўладнаму саюзу палякаў права на кіраўніцтва арганізацыяй і валоданне ўласнасцю».

Нагадаем, што Звяз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі з'яўляецца афіцыйна прызнанай. ЗПБ на чале з Анжалікай Борыс, які падтрымлівае ўрад Польшчы, церпіць ў Беларусі ганенні.

З-за Звяза палякаў у беларускіх уладаў складаныя адносіны з афіцыйнай Варшавай. У пачатку беларуска-польскага канфлікту, у 2005 годзе, Аляксандр Лукашэнка абвінавачваў Польшчу ў тым, што праз гэты Звяз яна «прамывае мазгі» беларускім палякам.

«Беларускія палякі не хочуць жыць у Польшчы. Мы не дазволім з нашых грамадзянаў рабіць нейкіх марыянетак», - заяўляў тады Лукашэнка. Канфлікт у 2005 годзе суправаджаўся ўзаемным высыланнем дыпламатаў.

У той жа час улады Польшчы неаднаразова заяўлялі, што адной з умоваў нармалізацыі беларуска-польскіх стасункаў з'яўляецца прызнанне ўладамі Беларусі Звяза палякаў на чале з Анжалікай Борыс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках