26 лiстапада 2024, aўторак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскву Лукашэнка зноў ездзіў з Колем (Відэа)

32
У Маскву Лукашэнка зноў ездзіў з Колем (Відэа)

Пазаўчора беларускі кіраўнік у футравай шапцы разам з малодшым сынам Мікалаем спусціўся па трапу, дзе яго сустрэў Павел Барадзін.

У сталіцу Расеі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам вечарам 9 снежня. Самалёт з бартавым нумарам адзін прызямліўся ў аэрапорце «Унукава-3». На кадрах з сюжэту тэлеканала СТВ бачна, што беларускі кіраўнік прыбыў у Маскву з малодшым сынам Колем.

Аляксандра Лукашэнку сустракалі першы намеснік міністра замежных спраў Расеі Рыгор Карасін, дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павел Барадзін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расеі Васіль Далгалёў і іншыя афіцыйныя асобы.

Вядома, што перамовы «з воку на вока», якія адбыліся 10 снежня паміж Дзмітрыем Мядзведзевым і Аляксандрам Лукашэнкам, зацягнуліся на цэлых 8 гадзін, замест рэгламентаванай гадзіны.

Падчас сустрэчы за зачыненымі дзвярыма кіраўнікі выклікалі да сябе для ўдзелу пры абмеркаванні пэўных пытанняў, якія стаяць на парадку дня, членаў дэлегацыі. Невядома, ці прысутнічаў на перамовах Коля, аднак на фотаздымках агенцтваў ён не заўважаны.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка не ў першы раз бярэ з сабой шасцігадовага сына ў замежныя паездкі. На перамовах на вышэйшым узроўні Коля прысутнічаў ужо двойчы - падчас сустрэчы яго таты з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам і на лістападаўскіх перамовах з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках