25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі адправілі ў накдаўн (Відэа, фота, абноўлена)

44

Прэм'ер Італіі перанес напад з боку міланца, які ўдарыў яго цяжкім прадметам па твары.

Як паведамляе італьянскае інфармагенцтва ANSA, інцыдэнт адбыўся ўвечары ў нядзелю, 13 снежня, падчас выступу прэм'ера на Саборнай плошчы ў цэнтры Мілана. Паводле інфармацыі агенцтва, да Берлусконі падбег чалавек і ўдарыў прэм'ера кулаком у твар. Атрымаўшы ўдар, Берлусконі ўпаў, пасля чаго людзі, якія суправаджалі яго, дапамаглі яму падняцца, а затым пасадзілі ў аўтамабіль.

Італьянскаму прэм'еру спатрэбілася шпіталізацыя; яго адправілі ў адзін з мясцовых шпіталёў. Як бачна на некалькіх відэароліках, размешчаных на сэрвісе YouTube, у Берлусконі моцна разбітая губа і нос.

Agence France-Presse адзначае, што з самага пачатку выступлення Берлусконі быў абсвістаны тымі, хто сабраўся, а пасля паміж паліцыяй і некаторымі з прысутных адбылося некалькі сутыкненняў.

Паводле апошніх паведамленнях медыкаў міланскага шпіталя «Сан-Рафаэль», у які быў дастаўлены палітык адразу пасля нападу, акрамя удару твару, пашкоджання двух зубоў і страты крыві падчас рэнтгенаўскага абследавання ў яго быў знойдзены пералом носа, перадае ИТАР-ТАСС.

Для поўнага выздараўлення, па думку ўрачоў, яму спатрэбіцца 20 дзён. Сам Берлусконі ўжо з'явіўся ненадоўга перад журналістамі і сказаў, што «адчувае сябе добра». У той жа час у шпіталі Берлусконі назваў цудам той факт, што яму ўдалося не страціць вока, перадае італьянскае агенцтва ANSA.

Нападнік, які, паводле здагадак, параніў Берлусконі сувенірнай фігуркай міланскага сабора, быў адразу ж затрыманы. Яго асоба ўстаноўленая - гэта 42-гадовы міланец Масіма Тарталля, раней не меў ніякіх праблемаў з паліцыяй і не ўваходзіў ні ў якую экстрэмісцкую арганізацыю.

Аднак пазней высветлілася, што Тарталля на працягу дзесяці гадоў знаходзіўся пад наглядам псіхіятра. Праўда, паводле сведчання ўрача, што яго лячыў, ён не ўяўляў пагрозы грамадству, паведамляюць італьянскія СМІ. Зараз вядзецца яго допыт.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Берлусконі - самы непапулярны палітык Еўразвяза. Італьянскі прэм'ер замкнуў рэйтынг французскага штотыднёвіка La Tribune, у які ўвайшлі кіраўнікі ўсіх 27 краінаў-чальцоў Еўрасаюза. Застаецца толькі здагадвацца, як паўплывала на месца, якое заняў Берлусконі, распачатае ім з гэтага года сяброўства з Аляксандрам Лукашэнкам. Сільвіа Берлусконі двойчы сустракаўся з беларускім дыктатарам - у Рыме і ў Менску.

Фота NEWSru.com

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках