25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: «Гандлем зброі займаюцца рэжымы з дрэннай рэпутацыяй»

5

У гісторыі з затрыманым у Тайландзе самалётам Іл-76 можа прысутнічаць «беларускі след».

13 снежня ў Тайландзе быў затрыманы самалёт Іл-76 з больш за 35 тон зброі на борце. Як паведамілі найбуйнейшыя сусветныя агенцтвы, у склад экіпажа ўваходзяць трое грамадзян Казахстана і камандзір карабля – грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў.

Пра тое, у якой краіне зарэгістраваны самалёт, паступае супярэчлівая інфармацыя. СМІ сцвярджаюць, што ён можа адносіцца да Грузіі ці Расеі. Агенцтва Франс-прэс паведамляе, што краіна паходжання зброі – Паўночная Карэя.

У той жа час у справе з Іл-76 застаецца «беларускі след», а менавіта -- капітан карабля, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ў інтэрв'ю сайту charter97.org нагадаў, што Беларусь не ў першы раз трапляе ў цэнтр «зброевага» скандалу.

«Варта зыходзіць з таго, што, з аднаго боку, зброевы бізнэс -- вельмі рызыкоўны. З іншага боку -- надзвычай прыбытковы. Напрыклад, гэтым займаюцца рэжымы, якія маюць дрэнную рэпутацыю. Калі штосьці адбываецца, ім асоба няма чаго губляць, -- кажа Анатоль Лябедзька. -- Адно ўплывовае швецкае агенцтва, якое займаецца рынкамі паставак зброі, агучвала дадзеныя, што Беларусь уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых экспарцёраў узбраення. У краіне захаваліся вялікія залежы зброі. Была таксама інфармацыя, што Беларусь выкарыстоўваюць у якасці пастаўшчыка зброі, вырабленай у Расеі. Гэта значыць гаворка ідзе пра продаж і беларускай, і расейскай зброі ў краіны, у адносінах да якіх дзейнічае эмбарга».

Паводле лідэра АГП, няма нічога дзіўнага, калі ў гісторыі з затрыманым у Тайландзе Іл-76 знойдзецца «беларускі след».

«Улічваючы эканамічны аспект і адсутнасць грошай, я думаю, што Беларусь не адмовілася б ад свайго ўдзелу ва ўзброеным бізнэсе. Таму не здзіўлюся, калі ва ўсёй гэтай гісторыі ўсплыве Беларусь», -- сказаў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, што зараз затрыманыя чальцы экіпажа ўтрымліваюцца ў бангкокскай цэнтральнай турме Клонг Прэм. Ім прад'яўлены абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі, паведамленні лжывай інфармацыі пра характар грузу і спробе нелегальна правезці зброю праз тэрыторыю Тайланда.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках