25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: Удзел Лукашэнкі ў прэзідэнцкіх выбарах супярэчыць дэмакратычным прынцыпам

28
Еўракамісія: Удзел Лукашэнкі ў прэзідэнцкіх выбарах супярэчыць дэмакратычным прынцыпам

Еўразвяз будзе ацэньваць папраўкі ў Выбарчы кодэкс Беларусі на аснове заключэння АБСЕ, заявіў прадстаўнік Еўракамісіі.

На сустрэчы з беларускімі журналістамі, якія наведалі Брусэль 7—11 снежня, чыноўнік адзначыў, што ЕЗ ужо пачаў вывучаць беларускі законапраект.

Яшчэ адзін прадстаўнік Еўракамісіі заявіў, што ЕЗ будзе таксама засноўвацца на заключэнні АБСЕ ў сваёй ацэнцы хуткіх выбарчых кампаній у Беларусі.

Адказваючы на пытанне, ці адаб'ецца на двухбаковых адносінах рашэнне Лукашэнкі, чый тэрмін знаходжання ва ўладзе быў падоўжаны ў выніку непрызнанага ЕЗ рэферэндуму 2004 года, удзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах, прадстаўнік Еўракамісіі заўважыў, што падобнае рашэнне будзе ісці насуперак з дэмакратычнымі прынцыпамі. Ён папярэдзіў, што Беларусі неабходна знешняя эканамічная падтрымка, таму што краіна не пазбегне наступстваў эканамічнага крызісу, што, як чакаецца, працягнецца яшчэ некалькі гадоў. Беларусь можа апынуцца пад кантролем расейскіх алігархаў, калі Менск адмовіцца праводзіць дэмакратычныя рэформы, лічыць чыноўнік.

Лібералізацыя выбарчага заканадаўства з'яўляецца адным з галоўных патрабаванняў, якія вылучаюцца Еўразвязам Менску для паляпшэння двухбаковых адносін.

11 снежня «палата прадстаўнікоў» прыняла ў другім чытанні папраўкі ў выбарчае заканадаўства. Яны былі прапанаваны ЦВК у канцы кастрычніка, за некалькі тыдняў да Рады ЕЗ, на якой было прынята рашэнне пра далейшае прыпыненне візавых санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і іншых беларускіх чыноўнікаў, нагадвае БелаПАН.

З прапанаванага законапраекта выключана папраўка пра аглядальнасць падліку галасоў для назіральнікаў, якая, па меркаванні незалежных беларускіх экспертаў, была адной з нешматлікіх значных.

1 снежня ў інтэрв'ю БелаПАН прэс-сакратар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правам чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Йэнс Эшэнбехер заявіў, што беларускі бок не даў БДІПЧ магчымасці азнаёміцца з папраўкамі ў Выбарчы кодэкс, нягледзячы на дасягнутую ў лютым дамоўленасць.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках