26 лiстапада 2024, aўторак, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка агучыў несуцяшальныя вынікі свайго візіту ў Маскву

23

Беларускі правіцель відавочна не здолеў дамагчыся доступу айчынных прадпрыемстваў да расейскага рынку.

«Мы павінны прыняць меры, якія дазваляюць прадпрыемствам Беларусі і Расеі без абмежаванняў карыстацца мерамі дзяржпадтрымкі, мець роўны доступ да дзяржзакупак і крэдытных рэсурсаў», - заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Чалябінскай вобласці РФ Пятром Суміным, дадаўшы пры гэтым: «мы ў Беларусі паступаем толькі так», перадае АФН.

Сустрэча з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым на мінулым тыдні ў Маскве не паўплывала на рыторыку Лукашэнкі, што толькі пацвярджае меркаванні экспертаў пра тое, што 5 гадзінныя перамовы не прынеслі Менску жаданых вынікаў, за выключэннем дамовы пра ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і разумення неабходнасці супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы.

Цэны на газ і нафту – не адзіная тэма, хвалюючая сёння Менск. Адной з ключавых умоў выканання ўсталяваных на 2010 год «напружаных» прагнозных паказчыкаў з'яўляецца доступ на расейскі рынак, натуральна з распаўсюдам усіх антыкрызісных мер, прадпрынятых урадам РФ, і на беларускую прадукцыю.

Расейскі рынак некалькі ажывіўся ў другой палове 2009 года. Аднак шматлікія беларускія чыноўнікі прызнаюць, што гэта ажыўленне не адбілася на адмене пратэкцыянісцкіх мер, якія рэалізуюцца ў большасці расейскіх рэгіёнах. Вырашыць гэту праблему адным скокам можна было толькі на перамовах у Крамлі, аднак, мяркуючы па словах Лукашэнкі, не атрымалася.

У гэтай сувязі яму нічога не застаецца, як наўпрост працаваць з губернатарамі, пераконваючы іх купляць беларускія тавары, якія «танней і ў той жа час якасней» у параўнанні з расейскімі і замежнымі аналагамі.

«Эфектыўным накірункам… з'яўляюцца міжрэгіянальныя сувязі, і ў першую чаргу – эканамічныя… мы павінны не толькі не саслабляць напрацаваныя сувязі, але і ствараць новыя мадэлі супрацоўніцтва, якія спрыяюць сумеснаму пераадоленню негатыўных наступстваў сусветнага крызісу», - сказаў Лукашэнка.

Па словах суразмоўцаў, прасоўванне беларускай прадукцыі на расейскі рынак праз губернатараў – ці ледзь не адзіны шанец выратаваць беларускую прамвытворчасць і забяспечыць паступленне ў краіну валютнай выручкі, паколькі экспарт нафтапрадуктаў і калія ў цяперашніх цэнавых умовах не здольны задаволіць запатрабаванні краіны ў валюце.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках