25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Ягор Гайдар

26
Памёр Ягор Гайдар

У Маскве на 54 годзе жыцця памёр былы кіраўнік урада Расеі і міністр эканомікі, аўтар шматлікіх эканамічных рэформаў Ягор Гайдар.

Пра гэта паведамляе агенцтва РИА Новости са спасылкай на памочніка Гайдара Генадзя Волкава.

«Ягор Цімуравіч памёр, падрабязнасцяў пакуль сказаць не магу», - заявіў Воўкаў.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці Гайдара стаў тромб, які адарваўся.

Ягор Гайдар -- палітычны і дзяржаўны дзеяч, доктар эканамічных навук. Унук пісьменнікаў Аркадзя Гайдара і Пятра Бажова. У 1991 быў дырэктарам Інстытута эканамічнай палітыкі АН СССР. У чэрвені — снежні 1992 года выконваў абавязкі старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі; пачаў рэфармаванне эканомікі. Удзельнічаў у перамовах у Белавежскай пушчы Барыса Ельцына, Станіслава Шушкевіча і Леаніда Краўчука, па выніках якіх былі падпісаныя дамовы аб распадзе СССР.

Гайдар быў адным з ключавых удзельнікаў рэформаў, якія змянілі эканамічную сістэму ў Расеі. У прыватнасці, пад кіраўніцтвам Гайдара была ажыццёўленая лібералізацыя рознічных коштаў і распачаты працэс прыватызацыі. Увядзенне свабоды коштаўтварэння запусціла рынкавыя механізмы ў расейскай эканоміцы.

Са снежня 1992 года Ягор Гайдар быў дырэктарам Інстытута эканамічных праблемаў пераходнага перыяду. У верасні 1993 — студзені 1994 года першы намеснік старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі, міністр эканомікі. У 1993—95 гадах дэпутат Дзяржаўнай думы; лідэр фракцыі «Выбар Расеі». З чэрвеня 1994 года ўзначальваў партыю «Дэмакратычны выбар Расеі».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках