24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звароты з Цхінвалі і Сухумі «палатка» пакінула без увагі

3

Беларускія «дэпутаты» так і не разгледзяць пытанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

16 снежня дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» атрымалі папярэдні парадак для апошняга пленарнага паседжання восеньскай сесіі. Як паведамляе «Радыё Свабода», яно адбудзецца ў пятніцу, 18 снежня.

У парадку дня 8 пытанняў. Сярод іх няма пытання пра зварот да «нацыянальнага схода» Беларусі «парламентаў» Паўднёвай Асеціі і Абхазіі з просьбай прызнаць незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт гэтых краінаў.

Наступная сесія «палаты прадстаўнікоў» згодна з дзеючым заканадаўствам пачнецца 2 красавіка 2010 года.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, што з 17 па 20 лістапада дэлегацыя «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі» наведвала Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію і рыхтавала даклад, які павінен паўплываць на пытанне прызнання незалежнасці грузінскіх тэрыторыяў.

На гэты момант Абхазію прызналі чатыры дзяржавы: Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Наўру. Паўднёвую Асецію – толькі тры дзяржавы: Расея, Нікарагуа і Венесуэла.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі Паўднёвай і Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Эксперты ўспрымаюць гэтую заяву як гульню з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках