25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі гандляваць алкаголем пасля 22.00

30

Гэтае рашэнне прынятае на сесіі Менcкага гарсавета. Спіртное ўвечары можна будзе набыць толькі ў рэстаранах.

У пералік забароненых увайшлі гарэлка, пладова-ягадныя віны, слабаалкагольныя напоі і піва. Забарона, як паведамляе БелТА, дзейнічае з 22.00 да 9.00 і распаўсюджваецца на ўсе аб'екты гандлю, незалежна ад вызначанага рэжыму гандлю аб'екта, за выключэннем продажу такіх напояў у разліў у аб'ектах грамадскага харчавання.

Начальнік ГУУС Менгарвыканкама Леанід Фармагей аргументаваў увядзенне забароны тым, што асноўным таварам, які набываецца ў начны час, з'яўляецца алкаголь, а не прадукты харчавання. «Зніжэнне рэнтабельнасці начных крамаў несувымернае са стратамі, якія нясе бюджэт горада пры ліквідацыі негатыўных наступстваў начнога ўжывання алкаголю - няшчасныя выпадкі на вытворчасці і ў побыце, аплата лісткоў па часовай непрацаздольнасці, ДТЗ», - перакананы Леанід Фармагей.

На разгляд «дэпутатаў» былі ўнесеныя яшчэ дзве прапановы, якія таксама накіраваныя на барацьбу з п'янствам і алкагалізмам. У прыватнасці, вызначыць рэжым працы міні-кавярняў і летніх (сезонных) кавярняў да 22 гадзінаў. Выключэнне складуць кавярні, якія належаць стацыянарным аб'ектам агульнага харчавання. Таксама прапанавана надзяліць Менгарвыканкам правам усталёўваць забарону на продаж у Менску алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва падчас правядзення агульнагарадскіх культурна-масавых мерапрыемстваў.

«Дэпутаты» у цэлым ухвалілі ўнесеныя міліцыяй прапановы. Між тым канчатковую кропку паставіць Міністэрства юстыцыі, якое правядзе экспертызу праекту рашэння сесіі Менгарсавета.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках