25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка з'ехаў на Ак-Булак

17

Беларускі кіраўнік першым з лідэраў краін СНД прыбыў у Казахстан, дзе ў суботу пройдзе нефармальны саміт краін СНД.

Гэтым разам саміт сапраўды можа стаць для Лукашэнкі нефармальным, паколькі магчымыя тэмы для абмеркавання з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым, які прыбывае ў Алма-Ату толькі заўтра, сёння былі паспяхова закрыты віцэ-прэм'ерам РФ Ігарам Сечыным, нагадвае АФН.

Як ужо паведамлялася, Сечын выразна пазначыў коштавыя ўмовы пастаўкі газу ў Беларусь у 2010 годзе і канкрэтызаваў прапанову Расеі па пастаўках нафты. У сутнасці, Сечын агучыў тыя дамоўленасці, якія былі дасягнуты 10 снежня падчас пяцігадзінных перамоў Лукашэнкі з Мядзведзевым. Засталося толькі зафіксаваць на паперы новыя ўмовы паставак нафты ў 2010 годзе і пытанне будзе вырашана канчаткова.

Так што Лукашэнку не прыйдзецца падчас нефармальнага саміту дакучаць Мядзведзеву з чарговымі просьбамі «давайце тое, давайце сёе». Ды і бескарысна – гутарка на гэту тэму можа цалкам скончыцца чарговай «эмацыйнай» сваркай паміж суразмоўцамі.

У гэтай сувязі Лукашэнку застаецца толькі нацешыцца хараством горналыжнага курорта Ак-Булак і/ці сканцэнтравацца на супрацоўніцтве Беларусі з іншымі краінамі СНД. Тым больш што прэзідэнты Таджыкістана, Кыргызтана і Арменіі ўжо сёння прыляцяць у Алма-Ату.

Безумоўна, адна з асноўных тэм саміту – фармаванне адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) у рамках Мытнага саюза і ЕўрАзЭС. Аднак да таго часу, пакуль не набылі моц адзіны мытны тарыф (1 студзеня 2010 года) і Мытны кодэкс МС (1 ліпеня 2010 года), усе гутаркі пра АЭП будуць насіць нефармальны характар.

Саміт лідэраў краін СНД пройдзе на горналыжным курорце Ак-Булак, размешчаным у маляўнічым месцы ў 35 км ад Алма-Аты. Ён забяспечаны канатнай дарагой агульнай працягласцю 3 700 м, якая праходзіць да адзнакі 2 660 м над узроўнем мора. Тут ёсць горналыжныя і сноўбардысцкія трасы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках