25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прымушаюць заплаціць за незаконны транзіт электраэнергіі

7

Беларускія ўлады абвінавачваюцца ў няўзгодненым транзіце ўкраінскай электраэнергіі па энергасетках Расеі.

Расея губляе некалькі мільёнаў даляраў штомесяц з-за няўзгодненага транзіту Беларуссю электраэнергіі, якая закупляецца ва Украіне, па энергасетках Расеі. Пра гэта РИА «Новости» паведаміў прадстаўнік ААТ «Інтэр РАТ АЭС» пасля таго, як у мінулую пятніцу афіцыйныя прадстаўнікі «Белэнэрга» абверглі абвінавачванні ў няўзгодненым транзіце электраэнергіі.

Па словах прадстаўніка ААТ «Інтэр РАТ АЭС» Беларусь закупляе электраэнергію ў Украіны і частка гэтага аб'ёму транспартуецца па прамой лініі паміж гэтымі краінамі, а частка - па лініі, якая праходзіць праз тэрыторыю РФ. Прычым гэты транзіт электраэнергіі не ўзгадняецца з расейскім бокам.

Як нагадвае АФН, гісторыю з транзітам агучыў у мінулую пятніцу віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын, заявіўшы, што «расейскіх энергетыкаў турбуюць выпадкі няўзгодненага транзіту праз нашыя сеткі электраэнергіі, якая выпрацоўваецца ў трэціх краінах». Паводле яго словаў, расейскі бок накіраваў у Беларусь прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі, аднак не ўдакладніў дэталі прапановаў.

Беларусь паспяшалася абвергнуць абвінавачванні Сечына

«Няўзгодненых ператокаў электраэнергіі быць не можа», - заявіў у пятніцу гендырэктар Белэнэрга Аляксей Шырма.

У якасці асноўнага доказу Шырма прывёў механізм узаемадзеяння аператараў былой адзінай энергасістэмы СССР.

«Для каардынацыі ператокаў па лініях электраперадачы… расейскія дыспетчары адказваюць за сутачнае і гадзіннае планаванне, беларускія – гадавое, балтыйскія – месячнае», - пастлумачыў Шырма, дадаўшы, што «з тэхнічнага пункту гледжання праблемаў ператокаў па лініях узнікнуць ня можа».

«Несанкцыянаваныя ператокі… такога няма», - сцвярджаў Шырма.

У гэтай сітуацыі «Інтэр РАТ АЭС» палічыла неабходным раскрыць асобныя падрабязнасці «каардынацыі ператокаў». Па словах прадстаўніка расейскага аператара, у чэрвені 2009 года былі ўключаныя ў рэжым паралельнай працы лініі на мяжы Украіны і Беларусі для паставак электраэнергіі без узгаднення гэтага ўключэння з расейскім бокам.

Паводле дадзеных «Інтэр РАТ АЭС», няўзгодненыя ператокі электраэнергіі праз тэрыторыю РФ склалі ў верасні каля 77 мільёнаў квт.ч, у кастрычніку - амаль 90 мільёнаў квт.ч, у лістападзе - звыш за 150 мільёнаў квт.ч, а ў снежні чакаецца каля 200 мільёнаў квт.ч.

Пры гэтым транзіт не аплачваецца, у выніку чаго прамыя страты РФ вылічаюцца некалькімі мільёнамі даляраў штомесяц, адзначылі ў «Інтэр РАТ».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках