25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў скарацілася амаль на 35%

4

У студзені-лістападзе бягучага года валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў з склала 22,949 мільярдаў даляраў.

Такім чынам валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў скарацілася на 34,9%, паведамляе «БДГ».

Паводле дадзеных за 11 месяцаў бягучага года, валютная выручка ад экспарту тавараў скарацілася на 37,3% (да 19,7 млрд. даляраў). У той жа час выручка ад экспарту паслугаў зменшылася ў студзені-лістападзе не так значна – на 10,4% (да 3 млрд. даляраў).

Па-ранейшаму самае вялікае скарачэнне валютнай выручкі назіраецца ад унутранага гандлю (на 58,4% да ўзроўня мінулага года). Як паведамлялася раней, Нацбанк Беларусі ў мэтах дэдаларызацыі эканомікі абмежаваў валютныя разлікі ўнутры краіны, што прывяло да зніжэння выручкі ад унутранага гандлю за валюту.

Па прагнозе экспертаў, у 2009-м упершыню за апошнія гады адбудзецца змяншэнне валютнай выручкі беларускіх прадпрыемстваў. У папярэднія гады валютныя паступленні беларускіх прадпрыемстваў павялічваліся.

Так, у 2008 годзе валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў павялічылася на 37,6% у параўнанні з 2007-м годам і склала 37,86 млрд. даляраў. У 2007 годзе валютная выручка беларускіх прадпрыемстваў таксама знаходзілася ў плюсе – пазалетась яна склала 27,659 млрд. даляраў і павялічылася на 27% у параўнанні з 2006-м годам. Дарэчы, і ў 2006 годзе выручка беларускіх юрасобаў павялічвалася. Такім чынам, 2009-ы, мяркуючы па ўсім, перапыніць станоўчы трэнд, які намеціўся ў гэтую пяцігодку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках