25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Залескі: «Тэмпы росту знешняй запазычанасці Беларусі – крытычныя»

2

Паводле дадзеных незалежных экспертаў, знешні доўг Беларусі перавысіў 20 мільярдаў даляраў.

У трэцім квартале 2009 года сукупны знешні доўг Беларусі, паводле дадзеных Белстата, перавысіў 19 мільярдаў даляраў. Да гэтай сумы яшчэ трэба прыплюсаваць два траншы крэдыту МВФ - 700 мільёнаў даляраў, якія паступілі ў лістападзе, і 700 мільёнаў, рашэнне аб вылучэнні якіх прынятае ў снежні.

У інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» узровень знешняй запазычанасці Беларусі і звязаныя з ёй рызыкі ацаніў беларускі эканаміст Міхаіл Залескі.

- Як вы ацэньваеце ўзровень знешняй запазычанасці Беларусі?

- Я яго ацэньваю як крытычны. Пры гэтым трэба адзначыць, што для Беларусі больш важны не сам аб'ем гэтай запазычанасці, а тэмпы яе росту. Вось гэтыя тэмпы і выклікаюць у мяне непакой. Калі паглядзець з пункту гледжання міжнародных стандартаў, знешняя запазычанасць Беларусі не такая ўжо і вялікая. Ёсць краіны, якія маюць і больш высокія даўгі. Але ў выпадку Беларусі праблема заключаецца менавіта ў тым, што знешні доўг расце вельмі хутка, і няма ніякіх гарантыяў для яго пагашэння.

- Чым для краіны небяспечная такая сітуацыя?

- Разумееце, даўгі прынята вяртаць, і калі няма грошай, каб аддаць доўг, яго прыходзіцца аддаваць нейкімі матэрыяльнымі рэсурсамі, прадпрыемствамі, маёмасцю. А ў Беларусі не так шмат маёмасці, багаццяў, каб імі разлічвацца па даўгах.

- Што трэба рабіць, каб выправіць становішча?

- Ведаеце, як кажуць у народзе: позна піць «Баржомі», калі печань развалілася. Такая сітуацыя ў эканоміцы не выпраўляецца з наскоку. Становішча можа выратаваць накіраванне гэтых грошай на рэструктурызацыю эканомікі, арыентацыя на інвестыцыі ў будучыню, мадэрнізацыю, а не марнаванні, каб заторкнуць дзіркі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках