26 лiстапада 2024, aўторак, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ломаць забараніў гіпермаркетам закупаць імпарт за валюту

74

Старшыня КДК незадаволены працай гіпермаркетаў: яны павінны прадаваць больш беларускіх тавараў.

Асноўная незадаволенаць Зянона Ломаця звязаная з тым, што беларускія гіпермаркеты закупаюць імпарт за кошт валюты, «якую самі не зарабілі».

Такім чынам, Зянон Ломаць, падобна, вырашыў змагацца з адмоўным знешнегандлёвым сальда Беларусі. Як ён заявіў на калегіі КДК, дзе разгледжаныя вынікі аналізу і ацэнкі працы рознічнага гандлю, «часта ўзнікае пытанне, дзе супер-, гіпермаркеты, якія гандлююць імпартам, бяруць валюту на яго закупку», -- перадае словы Ломаця «Ежедневник».

Калі ў прадпрымальніка станоўчае гандлёвае сальда, то да яго няма ніякіх пытанняў, але часцей за ўсё супермаркеты «выкарыстоўваюць валюту, якую яны набылі і якую зарабілі нашыя валаўтвараючыя прадпрыемствы», -- сказаў Ломаць.

Варта зрабіць адступленне і патлумачыць, што не «часцей за ўсё», а менавіта заўжды гандаль выкарыстоўвае валюту, якую сам не зарабіў. Напэўна, Ломаць, не ў курсе, але ў Беларусі гандлю дазволена гандляваць толькі ў беларускіх рублях.

Тым не менш, кіраўнік КДК, звяртаючыся да прадстаўнікоў гандлёвых арганізацый, заклікаў іх перабудоўвацца і адразу недвухсэнсоўна папярэдзіў. «Не прымушайце нас падштурхоўваць вас рабіць гэта».

КДК не выступае супраць імпарту ў гандлі, заявіў Ломаць (хаця менавіта так і ёсць), аднак павінна быць прадстаўлена і айчынная прадукцыя. Зянон Ломаць прапанаваў павялічваць асартыментны пералік айчынных тавараў. Імпарт – гэта справа гаспадара крамы. Але айчынную прадукцыю ў абавязковым асартыменце ён павінен прадставіць, сказаў старшыня Камітэта дзяржкантроля.

Якім чынам КДК збіраецца прымусіць гандаль «рабіць гэта», Зянон Ломаць не патлумачыў. Але сама ідэя таго, што гандаль мусіць сам зарабляць валюту, калі ў Беларусі дазволена гандляваць толькі за рублі, заслугоўвае занясення ў аналы беларускага чыноўніцкага рэгулявання.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках