25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зарплаты беларусаў за год знізіліся на 55-180 даляраў (Табліца)

8

Блогеры параўналі сярэднюю зарплату ў Беларусі за два апошнія месяцы з мінулым годам.

Імкнучыся да «ўсебеларускіх» 500 даляраў, зарплата зніжаецца, - зрабіў выснову журналіст Віктар Малішэўскі ў сваім блогу malishevsky.livejournal.com.

Сярэдняя зарплата ў краіне за год з лістапада па лістапад павялічылася на 57 тысяч. І паменшылася на 80 даляраў. Але справа нават не ў гэтым — у рублях наша зарплата таксама зніжаецца! У верасні беларусы не далічваюцца 20 тысяч рублёў, у лістападзе яшчэ мінус 13 тысяч. Год таму ў лістападзе зарплата таксама падала, але не так моцна.

Белстат да апошняга месяца лічыў дзесятыя долі адсотка, каб крый божа, не страціць плюс у рэальнай зарплаце. На жаль! У лістападзе рэальная зарплата мінус 0,3%. Хоць год таму ў лістападзе 2008-га зарплаты абганялі інфляцыю — на 9,8%.

Дактары за год губляюць у зарплаце 183 даляры. У рублях гэта страта можа і не такая катастрафічная – 98 тысяч. Але ў далярах! У лістападзе 2008-га сярэдні беларускі доктар атрымліваў 656 даляраў, а цяпер – усяго 473.

Ды добра дактары. Працоўныя сяла і тыя ў мінусе — на 55 даляраў. Хоць у рублях тут зарплата за год нават вырасла. У верасні вяскоўцы атрымлівалі амаль як настаўнікі. Але за два месяцы згубілі 47 тысяч рублёў.

У верасні настаўнікі толькі на 49 тысяч рублёў былі багацейшыя за калгаснікаў. А цяпер – у адрыў на 118 тысяч!

Настаўніцкая зарплата ў апошнія месяцы расце, а гэта ў нашай краіне ўжо рэдкасць. Але за год у рублях настаўнік страціў амаль 60 тысяч. І недалічыўся 113 даляраў. Гэта шмат! Самыя высокааплочваемыя працоўныя паліўнай прамысловасці гублялі менш за настаўнікаў. Але гэта таму, што там зарплата ў рублях за год вырасла на 250 тысяч. І вось да чаго б гэта ў іх рост такі?

Супрацоўнікі культуры год таму ў сярэднім атрымлівалі на 100 тысяч больш за сельскіх працоўных. Але ў верасні іх зарплаты раптам зраўняліся! А цяпер – ізноў некультурна разышліся на тры кніжкі (гэта на 57 тысяч на карысць культуры і мастацтва).

Зарплата, якую атрымлівае сярэдні доктар імём Усебеларускага народнага сходу, урачыста абяцана самім кіраўніком Нацбанка Пятром Пракаповічам усім бюджэтнікам у 2010-м. Праўда, за тыдзень ад моманту гэтага публічнага абяцання (было ў мінулы панядзелак) у далярах будучая зарплата ўжо паменшылася на 6 у.а. І гэта таксама дынаміка!

Калі з далярам нічога выпадковага не здарыцца, і ён раптам не абваліцца, заробак сярэдняга беларуса павінна вырасці за год на 423 тысячы рублёў. Гэта на 41%! Такога Беларусь яшчэ не ведала! І не пазнае. З 1 студзеня зарплата беларуса вырасла ўсяго на 12 тысяч, і пры гэтым знізілася на 22 даляры — з 385 да 363.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках