25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрасобы ў паніцы закупляюцца машынамі: На беларускай мяжы пробка

13

З боку Літвы ў пункце пропуску «Каменны Лог» утварылася вялікая чарга грузавых аўтамабіляў.

Чарга складае 8-10 гадзін. Галоўным чынам гэта звязана з тым, што ідзе вялікі ўвоз аўтамабіляў з Еўропы. Пра гэта БелТА паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

«З боку Літвы ў пункце пропуску «Каменны Лог» утварылася вялікая чарга грузавых аўтамабіляў. Чарга складае 8-10 гадзін. Галоўным чынам гэта звязана з тым, што ідзе вялікі ўвоз аўтамабіляў з Еўропы. Галоўным чынам завезці аўтамабілі імкнуцца юрыдычныя асобы», - паведаміў ён.

Дзяржпамежкамітэт раіць кіроўцам таксама выкарыстоўваць для ўезду ў Беларусь пункты пропуску «Беняконі» і «Катлоўка».

Як нагадвае «Ежедневник», з Новага года пачынае дзейнічаць Адзіны мытны тарыф паміж Расеяй, Беларуссю і Казахстанам.

«З 1 студзеня 2010 года для Беларусі практычна не змяняюцца мытныя пошліны на тавары, акрамя адной адчувальнай пазіцыі - стаўкі пошлін на легкавыя аўтамабілі», - раней заявіў першы намстаршыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Гошын. Паколькі 27 лістапада 2009 года Адзіны мытны тарыф падпісаны, гэта азначае, што з 1 студзеня ўступаюць у дзеянне падвышаныя ў параўнанні з цяпер дзеючымі стаўкі пошліны на легкавыя аўтамабілі. Яны распаўсюджваюцца на юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ўвозяць аўтамабілі ў афіцыйным гандлёвым абароце, растлумачыў першы намеснік старшыні ДМК.

У сувязі з дадзенай нормай, як адзначыў старшыня ўпраўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Сяргей Міхневіч, продажы іншамарак у Беларусі ў 2010 годзе ў параўнанні з 2008-м могуць скараціцца ў 10 раз.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках