25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франак Вячорка шпіталізаваны: У вайсковай частцы эпідэмія

9

Моладзевага актывіста забралы хуткая дапамога ў інфекцыйнае аддзяленне Мазырскага гарадскога шпіталя.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у Франака Вячоркі падвышаная тэмпература. Медыкі паставілі дыягназ «Вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя».

Разам з Вячоркам у шпіталь патрапілі больш за два дзясяткі салдатаў. Вячорка паведаміў, што ў аднаго салдата, калі той кашляе, з рота ідзе ружовая слізь. Гэта нагадвае сімптомы пнеўманіі.

Франак Вячорка паведаміў, што салдатам даюць парацэтамол, колюць антыбіётыкі і ставяць кропельніцы. Моладзевы актывіст заяўляе, што не былі прынятыя неабходныя меры для прадухілення эпідэміі ў вайсковай частцы.

Нагадаем, што супраць моладзевых актывістаў у Беларусі з нядаўняга часу дзейнічае так званы «палітычны прызыў».

Актывіст «Моладзі БНФ» Зміцер Жалезнічэнка быў першым моладзевым актывістам, якога гвалтам заклікалі ў армію 25 студзеня 2008 года. Апазіцыянер быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны. Падчас навучання быў выдатнікам і не прапускаў заняткаў без паважлівай прычыны. Першае адлічэнне ў верасні 2007 года актывіст дэмакратычных сілаў абскардзіў у судзе і 16 студзеня дамогся ўзнаўлення ў вну, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і адпраўлены ў армію.

У студзені 2009 года падобная сітуацыя паўтарылася з актывістамі «Маладога Фронту» Іванам Шылам і Зміцерам Хведаруком, а таксама з лідэрам «Моладзі БНФ» Франакам Вячоркам. Моладзевых актывістаў адправілі ў армію, нягледзячы на медыцынскія супрацьпаказанні.

А ў верасні 2009 года ў армію быў гвалтоўна закліканы актывіст «Маладога фронту» Яўген Скрабец. Яго прызналі прыдатным да вайсковай службы, нягледзячы на сур'ёзнае захворванне спіны. 22 верасня стала вядома, што ў армію таксама гвалтоўна адпраўляюць актывіста «Маладога фронту» Андрэя Цянюту. Медыкі прызналі Андрэя Цянюту непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне, і ў пачатку верасня абласны клінічны шпіталь панізіў яму ступень скаліёзу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках