25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў прымушаюць засяляцца ў недабудаваныя кватэры

16

Для таго каб атрымаць у беларускай сталіцы кватэру, трэба адстояць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў у выканкаме не менш за 20 гадоў.

Як паведаміла «Еўрарадыё» начальніца аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Партызанскага раёна Менска Людміла Шастакова, зараз атрымалі магчымасць будаваць кватэры людзі, якія сталі на чаргу ў 1989 годзе. Але з 18 лютага 2010 года пачне дзейнічаць указ Лукашэнкі №543, згодна з якім змяняюцца ўмовы прыняцця грамадзян на ўлік асобаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Чыноўнікі ўжо падлічылі, што дзякуючы гэтаму чарга скароціцца прыблізна на 30 адсоткаў.

Сёння ў чарзе ў адміністрацыі Партызанскага раёна, па словах Людмілы Шастаковай, стаіць каля 14 тысячаў чалавек. Менавіта ў гэтай чарзе з 1987 года чакала паляпшэння жыллёвых умоваў жыхарка Партызанскага раёна Менска Ірына. Кажа, калі станавілася, спадзявалася, што атрымае кватэру годзе ў 1997-м. Але чакала 21 год.

«Людзі чакалі гадоў 10 на той час, калі мы станавіліся. Мы разлічвалі, што атрымаем дзесьці ў 1997-м. Але ў 1986-м падарваўся Чарнобыль і чарнобыльцаў засялілі ў Малінаўку. І нам сказалі, што чарга пераносіцца мінімум на 3 гады і мы будзем не 10, а 13 чакаць. Але потым выйшла пастанова, што можна падзяліць чаргу бацькоў з дзецьмі. Таму чарга павялічвалася і павялічвалася. Так 21 год і атрымаўся», -- распавядае мянчанка.

Нарэшце, больш за два гады таму прыйшла чарга Ірыны будаваць кватэру. Але і тут без сюрпрызаў не абыйшлося. Нягледзячы на тое, што кіраўніцтва будаўнічага кааператыва №808 мела незлічоную колькасць гарантыйных лістоў ад розных будаўнічых арганізацыяў і праектных бюро з абяцаннямі здаць дом ў самы кароткі тэрмін, будаўніцтва яго не скончылася дагэтуль. Больш за тое, чарговы снежань падрыхтаваў людзям новы непрыемны сюрпрыз. Цяпер ад забудоўшчыка — будаўнічай арганізацыі МАВІД.

«Зараз будаўнікам трэба здаць справаздачу дзяржаве пра тое, колькі метраў здадзена. Выканалі план ці не. Наш дом не гатовы, але нас прымушаюць падпісаць паперы на здачу дома — яны здаюць метраж. Яны настойваюць, прытым так брыдка! «Калі вы не падпішаце, дык мы ваш дом будзем рабіць абы як, аздабленне ўнутранае. А вось калі падпішаце, дык мы вам зробім добра». Нават слухаць агідна», -- заяўляе мянчанка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках